Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



З выдатнай ініцыятывай выступіла гомельская карцінная галерэя імя Гаўрыіла Вашчанкі

2081 06:23 / 14.08.2012
Цяпер кожны панядзелак у гэтай установе дзейнічае акцыя “Дзень падзякі”, згодна з якой кошт білета можна выбраць самастойна. “Калі ты жадаеш дакрануцца да таямнічага свету мастацтва, адчуць подых сучаснасці і глыбіню гісторыі праз мастацкія творы, але не заўсёды маеш такую магчымасць, новы праект “Дзень падзякі” для цябе. Не стрымлівайся — прыходзь”, — заклікае наведвальнікаў галерэя. Наведванне ўстановы ў звычайны дзень каштуе ад 5 да 15 тысяч рублёў — яно і няшмат, але такі накірунак дзейнасці ўсё роўна заслугоўвае добрых слоў. — Гэта сацыяльны праект, які дазваляе дасягнуць адразу некалькіх мэт, — гаворыць дырэктар галерэі Людміла Шымбалёва. — Мы ідзём насустрач і тым, для каго няма магчымасці хоць колькі грошай выдаткаваць на сустрэчу з мастацтвам, і тым, хто хацеў бы і больш удзячыць нам за цікавыя экспазіцыі. А нам яшчэ карысна будзе адсачыць, што людзі больш шануюць, і прыняць гэта да ўвагі. Самастойна вырашыць, чаго вартая тая ці іншая выстава ў галерэі Вашчанкі, вы можаце ўжо на наступным тыдні. І так цяпер будзе кожны панядзелак.
Культура
photo_2026-02-01_08-56-36.jpg


гранитснабсбыт.jpg
photo_2026-02-01_08-56-36.jpg