«Лунаю ў міжзор’і я духам крылатым...»: новы твор Міколы Мятліцкага надрукаываны на старонках “Гомельскай праўды”
20 сакавіка нашаму земляку, вядомаму беларускаму паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Міколу Мятліцкаму споўнілася б 70 гадоў. Да апошніх дзён свайго жыцця Мікалай Міхайлавіч, ураджэнец вёскі Бабчын Хойніцкага раёна, падтрымліваў сувязі з «Гомельскай праўдай», дасылаў у рэдакцыю падборкі сваіх новых твораў. Днямі жонка паэта Ірэна Браніславаўна даслала нам з сямейнага архіва творы, напісаныя ў 2021 годзе, якія нідзе не друкаваліся, з пажаданнем, каб яны ўпершыню пабачылі свет на старонках любімай паэтам «Гомельскай праўды».
20 сакавіка нашаму земляку, вядомаму беларускаму паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Міколу Мятліцкаму споўнілася б 70 гадоў. Да апошніх дзён свайго жыцця Мікалай Міхайлавіч, ураджэнец вёскі Бабчын Хойніцкага раёна, падтрымліваў сувязі з «Гомельскай праўдай», дасылаў у рэдакцыю падборкі сваіх новых твораў. Днямі жонка паэта Ірэна Браніславаўна даслала нам з сямейнага архіва творы, напісаныя ў 2021 годзе, якія нідзе не друкаваліся, з пажаданнем, каб яны ўпершыню пабачылі свет на старонках любімай паэтам «Гомельскай праўды».

Мікола МЯТЛІЦКІ
Я сэрцам прырос да белі бяроз,
Да самай таемнай белі.
Колькі маіх постчарнобыльскіх слёз
Упала, абмыўшы выгнанніцкі лёс,
Над гаем Вялікай Пелі!
Радзіму ўмыў я прагорклай слязой,
Сагрэў згарачэлым дыханнем.
Была яна ў памяці гойнай, жывой,
Нязрушнай, прасветлаю, векавой,
З адчайна жывучым трываннем.
І веру: аднойчы не я, а яна,
Пазбыўшы ўдушша атруты,
Святлістаю радасцю ўп’ецца спаўна
І зноў заспявае, як шчасця струна,
Мае памянуўшы пакуты.
* * *
Нам яшчэ доўга гадаць і гадаць,
Якой будучыня будзе выглядаць…
І пра мінулае думаць і думаць –
Меней з радасцю, болей з сумам.
* * *
Чалавечыя рукі
колькі працы перарабілі
І колькі на зямлі пераробяць яшчэ,
Ды апускаюцца заўсёды ў бяссіллі,
Калі ракой чалавечая кроў цячэ.
* * *
Гаршчок і пусты цешыцца ўголас,
Што без яго харчу не будзе.
Ды сціпла маўчыць
заўжды жытні колас,
З пашанаю кланяецца людзям.
* * *
Вясна агалошвае ўзлескі
спевам птушыным,
Квеценню бела-ружовай яблыні
аздабляе.
Паўсюд прыгажосць.
Ды гразкія каляіны
На дарозе жыцця падчас і яна пакідае.
* * *
Не адно жытняе поле
станавілася полем бою
І ў часе нядаўнім, і ўжо даўным-даўно.
І вось яны сёння ляжаць перад табою:
Кулікоўскае поле,
Буйніцкае поле і Барадзіно.
* * *
У халоднага сэрца спагады няма,
Там снягамі віхурыць астуда-зіма,
Там гняздуе век сцятая
прагнасцю млосць,
Там, як пара ў мароз,
гнеўна пыхкае злосць,
Там нянавісць палюе, як хіжы каршун,
Там адышка гняце, як цяжэрны валун,
Там ваўком прагне
лютасць любога парваць…
Ці магчыма яго чалавечым назваць?
* * *
Чаму на зямлі спрадвеку
Жорсткасць такой бывае,
Што чалавек чалавека
З лютасцю забівае?
Пачаўшы калісь з двубою,
Мы не прыйшлі да згоды.
Ваююць паміж сабою
Ужо не адзінкі – народы.
Ці спыніцца жорсткая сеча?
Дзе ён, жаданы век,
Калі схлынуць кроў і здзек
І гожа па-чалавечы
Жыць будзе сам чалавек!
* * *
За ўчынены генацыд
іск пададзены самы сур’ёзны,
На сэрцы народа майго
дасюль кмеціны ран.
На суд і вы рушыце, падняўшыся
з сіласнай ямы глыбознай,
Мятліцкія: Паўлік, Паліна,
Параска, Дзям’ян…
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34440
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21326
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20521



