Крыніца любові да роднага краю. Адметнасці святкавання Каляд на Гомельшчыне
Святыя вечары – маляўнічае свята, якое ахоплівае перыяд з 24 снежня па 6 студзеня па старому стылю, або з 7 па 19 студзеня па новаму.
Святыя вечары – маляўнічае свята, якое ахоплівае перыяд з 24 снежня па 6 студзеня па старому стылю, або з 7 па 19 студзеня па новаму.

Падчас фальклорных экспедыцый доктар філалагічных навук ГДУ імя Ф. Скарыны Валянціна Новак разам са студэнтамі і выкладчыкамі шмат гадоў збірае ўнікальныя звесткі пра колішнія зімовыя абрады і звычаі, ведае адметныя мясцовыя рысы святкавання ў розных раёнах вобласці.#RIGHT_ITEM_1#
– У народнай памяці захоўваецца інфармацыя, як калядавалі, варажылі на добры ўраджай і нарачонага, якімі прыкметамі і павер’ямі кіраваліся, якія спявалі калядна-шчадроўныя песні. Сведчанні саміх жыхароў – надзейная крыніца ўяўленняў пра традыцыйную фальклорную спадчыну, якая і сёння не страціла людской зацікаўленасці і духоўнай каштоўнасці, – упэўнена Валянціна Станіславаўна.
Яна расказвае, што, напрыклад, у вёсцы Дуброўнае Брагінскага раёна пасля абраду хаджэння з зоркай гаспадароў падкідвалі на крэслах да столі з пажаданнямі, каб у доме былі радасць і здароўе. Шырока адзначалася свята і ў Жыткавіцкім раёне. Напрыклад, у абрадзе ваджэння казы ў вёсцы Хільчыцы абавязковым у каляднай свіце быў персанаж, апрануты «ў лахманы шчадрэц», які сімвалізаваў сувязь са светам духаў продкаў. У вёсцы Кольна калядоўшчыкі не толькі казу вадзілі, але і елачку насілі, верылі ў міфалагічныя ўласцівасці дрэва, звязаныя з ахоўнай магіяй, культам продкаў, ідэяй захавання жыцця.
Беларускі пісьменнік Барыс Сачанка, ураджэнец вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна, адзначаў мясцовыя адметнасці: «Есці куццю клікалі ўсіх – мароз (каб не марозіў гародніны і садавіны), вецер (каб не зрываў стрэх, не круціў, не слаў упокат на зямлю жыта, ячмень, проса), дзядоў (каб не злавалі, спрыялі гаспадарцы, гаспадыні і гаспадару)».
На Чачэршчыне Валянціна Новак згадвае адметны абрад пераносу свечкі. У вёсцы Рэпішча, напрыклад, штогод на праваслаўныя Каляды пераносяць абразы «Раство Хрыстова», іконы Хрыста Спасіцеля і Божай Маці. Магічны танец з хлебам-соллю праходзіць каля парога той хаты, куды прыносяць свечку новага года. У вёсцы Агародня-Кузьмініцкая Добрушскага раёна з надзеямі на добры ўраджай звязаны абрад з гарбузом, які гаспадар імкнуўся разбіць аб падлогу, калі калядоўшчыкі заходзілі ў хату. Добры знак, калі разаб’е і семкі пасыплюцца ў розныя бакі, год будзе ўраджайным, а семкі лічыліся чарадзейнымі, як і хлеб, што даюць шчадроўшчыкам ад злога вока, ад хвароб. У Вуглах Рагачоўскага раёна адметнымі момантамі святкавання быў карагод з песняй «Ідзе старая Каляда, прыйдзі, мая доля» вакол вогнішча, на якім спальвалі чучала старой Каляды, тройка запрэжаных коней, якімі кіравала маладая дзяўчына як вобраз-сімвал новай Каляды (новага года), абсыпанне ўсіх прысутных зернем. На трэцюю куццю, якую святкавалі на Вадохрышча, каб засцерагчы падвор’е ад уздзеяння нячыстай сілы, у Петрыкаўскім раёне гаспадар маляваў крыжы на вокнах і дзвярах хаты, а на Мазыршчыне – выявы коней.
Жыхары пасёлка Пабядзіцель на Лоеўшчыне сена з-пад каляднага абруса аддавалі карове, каб шмат малака давала, а ў Вялікім Бары Хойніцкага раёна вясной на яго садзілі курыцу, каб выводзіліся кураняты. Жыхары вёскі Пакалюбічы Гомельскага раёна з мяцеліцай на свята звязвалі добрае раенне пчол. На Вадохрышча ў Сінічыне Буда-Кашалёўскага раёна імкнуліся падтрымліваць чысціню ў хаце, верылі, што тады сям’я будзе ўвесь год здаровая. Клапаціліся і пра памерлых членаў сям’і: у вёсцы Каплічы Калінкавіцкага раёна міскі не мылі, пакідалі на стале, каб дзядам было ў чым есці. У Салтанова Рэчыцкага раёна лічылі абавязковым на трэцюю куццю паспець перахрысціцца і папрасіць Бога што хочаш, верылі, што нябёсы ў гэты дзень раскрываюцца.
Духоўная культура беларусаў, у тым ліку і калядныя традыцыі, – крыніца выхавання любові да роднага краю, неацэнная каштоўнасць народнай спадчыны. Многія з традыцый здольны здзівіць і ўразіць. Нельга страціць гэты бясцэнны скарб, бо нашыя нашчадкі нам гэтага не даруюць.
Статьи по теме
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522



