Круг інтарэсаў творчага бібліятэкара шырокі, а здольнасці шмагранныя
Для Валянціны Пятровай з Казлоўскай сельскай бібліятэкі Светлагорскага раёна галоўнае, што з 645 жыхароў аграгарадка больш паловы – чытачы бібліятэкі.
Для Валянціны Пятровай з Казлоўскай сельскай бібліятэкі Светлагорскага раёна галоўнае, што з 645 жыхароў аграгарадка больш паловы – чытачы бібліятэкі.

Валянціна Іванаўна – актыўны ўдзельнік рэканструкцыі бою за вызваленне вёскі Бабровічы. Фота з асабістага архіва Валянціны Пятровай
Дачка навучыла маму
Пасля заканчэння школы Валянціна год была піянерважатай, затым паступіла ў Магілёўскі педкаледж на факультэт дашкольнага выхавання. Валянціна Іванаўна працавала выхавацелем у дзіцячым садку аграгарадка Дуброва Светлагорскага раёна, па сямейных абставінах пераехала ў вёску Казлоўка, уладкавалася бібліятэкарам. Тут асабліва ярка праявіліся творчыя здольнасці, а спецыфіку працы дапамагла засвоіць дачка Анастасія, якая мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».
Блогер
Валянціна Іванаўна актыўна напаўняе цікавай інфармацыяй блог аграгарадка Казлоўка. У бібліятэкі каля дзесяці электронных рэсурсаў, сярод іх «Летапіс аграгарадка», «Гісторыя населеных пунктаў Парыцкага сельскага Савета», «Што ў прозвішчы тваім?».
– Праекты сёння – неабходны элемент развіцця, прыцягваюць увагу да бібліятэкі, робяць яе прыкметнай, – лічыць Валянціна Іванаўна і дадае, што Казлоўскай сельскай бібліятэкай рэалізавана 12 краязнаўчых праектаў.
Пошукавік
Асаблівае месца ў рабоце – вядзенне сайта «Парычы. Даведачна-інфармацыйны партал», які стварыў і доўгі час вёў ураджэнец Казлоўкі, патрыёт і краязнаўца Віктар Мураль. Адна са старонак прысвечана працы пошукавага атрада «Эстафета памяці», які пад кіраўніцтвам Рамана Цярэшчанкі вядзе работу па выяўленні няўлічаных воінскіх пахаванняў, устанаўленні дадзеных аб загінулых і зніклых без вестак, удзельнічае ў працы па ўвекавечанні памяці. Нямала ўвагі надаецца стварэнню дзіцяча-юнацкіх пошукавых атрадаў, патрыятычнаму выхаванню моладзі. Важная задача атрада – узаемадзеянне з упаўнаважанымі службовымі асобамі Светлагорскага райвыканкама і сельвыканкамаў, Светлагорскага і Кастрычніцкага ваенных камісарыятаў для ўнясення дадзеных аб загінуўшых, месцах іх пахавання ў раённую аўтаматызаваную базу дадзеных «Памяць. Светлагорск і Светлагорскі раён».
Валянціна Пятрова сама член атрада, актыўная ўдзельніца вахтаў памяці, урокаў мужнасці ў школах, рэканструкцыях. Знойдзеныя ў час пошукавых работ экспанаты атрад дорыць мемарыяльнаму комплексу «Ала», гісторыка-краязнаўчаму музею Светлагорска і музею Казлоўскай бібліятэкі. Па ініцыятыве камандзіра атрада непадалёку ад Парычаў і Казлоўкі на скрыжаванні дарог усталяваны памятны знак лётчыкам, якія загінулі за вызваленне Радзімы. За працу па даследчай дзейнасці Валянціна Іванаўна ўзнагароджана нагруднымі знакамі «За заслугі» і «За адзнаку ў ваенна-мемарыяльнай рабоце».
Пісьменнік
Пры фінансавай падтрымцы сельскага Савета бібліятэкар напісала і выдала дзве кнігі. Твор «Блізкае і далёкае: гісторыя населеных пунктаў Парыцкага сельскага Савета» змяшчае цікавыя факты па гісторыі 15 пунктаў сельсавета. Для напісання «Чырвонай кнігі Светлагорскага раёна» Валянціна Іванаўна вывучала даследаванні Інстытута заалогіі і эксперыментальнай батанікі АН Беларусі, энцыклапедычныя выданні, інтэрнэт-рэсурсы і карысталася дапамогай Светлагорскага лясніцтва. У кнізе сабрана інфармацыя аб 60 відах жывёл і раслін, фотаздымкі, карты-схемы арэалаў.
Стваральнік музея
У выніку праекта «Музей як увасабленне памяці пакаленняў» з дапамогай мясцовага калекцыянера і краязнаўцы Рамана Цярэшчанкі Валянціна Пятрова стварыла ў бібліятэцы музей малой радзімы, у якім ужо больш за 300 экспанатаў.
– Ёсць супніца з манаграмай памешчыкаў Пушчыных, былых уладальнікаў маёнтка ў Парычах, сякеры другой паловы ХVIII стагоддзя, вырабленыя таварыствам М. С. Кузняцова. Думаю, ад такіх экспанатаў не адмовіліся б і дзяржаўныя музеі, – з гонарам паведамляе яна.
Музей спрыяе патрыятычнаму выхаванню моладзі. У намінацыі «Лепшы інтэрактыўны праект патрыятычнай тэматыкі» рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022 года пераможцам прызнана Казлоўская сельская бібліятэка за рэалізацыю даследчага праекта «Ваенны музей у чамадане». Наперадзе яшчэ шмат цікавага.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522



