Более 13 тысяч экспонатов хранится в Ветковском музее старообрядчества и белорусских традиций
Калі ў першай палове XVII стагоддзя адбылася рэформа Рускай праваслаўнай царквы, у нас з’явіліся стараверы. Уцякаючы ад праследавання за іншадумства, яны ацанілі талерантнасць і верацярпімасць беларусаў. І ахвотна сяліліся ў ваколіцах Браслава і Відзаў на Падзвінні, у іншых рэгіёнах. Зрэшты, і мы не засталіся ў накладзе: стараверы прыўнеслі ў культурную прастору Беларусі свае ўнікальныя звычаі і традыцыі, многія з каторых беражліва захоўваюцца да гэтага часу, піша sb.by.
Калі ў першай палове XVII стагоддзя адбылася рэформа Рускай праваслаўнай царквы, у нас з’явіліся стараверы. Уцякаючы ад праследавання за іншадумства, яны ацанілі талерантнасць і верацярпімасць беларусаў. І ахвотна сяліліся ў ваколіцах Браслава і Відзаў на Падзвінні, у іншых рэгіёнах. Зрэшты, і мы не засталіся ў накладзе: стараверы прыўнеслі ў культурную прастору Беларусі свае ўнікальныя звычаі і традыцыі, многія з каторых беражліва захоўваюцца да гэтага часу, піша sb.by.

Горад майстроў
Шмат перасяленцаў асела на Палессі. У 1685 годзе на рацэ Сож, недалёка ад Гомеля, стараверы заснавалі слабаду, якую мы зараз ведаем як горад Ветка. Паступова Веткаўская слабада ператварылася ў буйны духоўны цэнтр стараверства, уплыў якога распаўсюджваўся па ўсёй Расіі і Усходняй Польшчы. Значную ролю адыгрывала і тое, што мясцовыя жыхары былі майстрамі на ўсе рукі і мелі схільнасць да прадпрымальніцтва. Напрыклад, іконамі, якія славіліся арыгінальным пісьмом і вельмі прыгожымі драўлянымі аправамі, Ветка забяспечвала амаль увесь стараверскі свет.
У пачатку XVIII стагоддзя Ветка — ужо вялікае паселішча гарадскога тыпу з самакіраваннем і шырокімі гандлёвымі сувязямі, са шматлікімі слабодкамі і манастырамі — цэнтрамі распаўсюджвання пісьменства, развіцця мастацтва жывапісу.
З разнымі варотамі
Яшчэ ў савецкія часы Ветка была папулярным турыстычным маршрутам. Асноўная славутасць — музей стараабрадніцтва (да снежня 2012 года — Веткаўскі дзяржаўны музей народнай творчасці), арганізаваны на аснове прыватнай калекцыі мясцовага мастака і старавера Фёдара Шклярава. Экспазіцыя размешчана ў доме купца Грошыкава. Будынак, які, дарэчы, уключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, цікавы сам па сабе, але прыцягвае ўвагу яшчэ і цудоўнымі разнымі варотамі, кожны сантыметр якіх хочацца ўважліва разглядаць. Самабытная школа веткаўскай разьбы па дрэве — спалучэнне мясцовых беларускіх і рускіх традыцый народнага архітэктурнага дэкору.

На дадзены момант у музеі больш за 13 тысяч экспанатаў. Сярод іх шыццё жэмчугам і бісерам, пазалочаная разьба, чаканка, іканапіс, вышытыя ручнікі, прадметы побыту, рукапісныя і старадрукаваныя выданні XVI — пачатку XIX стагоддзя: «Евангелле» Пятра Мсціслаўца, кнігі Івана Фёдарава (у тым ліку ўнікальнае выданне «Апостал»). Адначасова з тым музей — сапраўдны навукова-даследчы і асветніцкі цэнтр рэгіёна. Яго супрацоўнікі ўзнаўляюць старадаўнія абрады, даследуюць традыцыйныя тэхналогіі раместваў. І лічаць, што ўсведамленне ўласных культурных каранёў — крыніца сілы і ўпэўненасці ў будучыні.
Дарэчы, і ў гістарычным сэнсе гэтыя мясціны вельмі цікавыя. Напрыклад, іх згадвае Аляксандр Сяргеевіч Пушкін у манаграфіі «Гісторыя Пугачоўскага бунту». Аўтар сцвярджае, што будучы правадыр сялянскага паўстання, да таго як навесці шоргату ў Расійскай імперыі, хаваўся ў «раскольніцкай слабадзе Ветка». Прычым гэты факт знайшоў пацвярджэнне ў гісторыкаў. А некаторыя даследчыкі наогул выказваюць меркаванне, што менавіта веткаўскія стараверы якраз і падбілі Пугачова не толькі прыняць удзел у народных хваляваннях на Волзе і Доне, але і выдаць сябе за загінулага імператара Пятра III. Так гэта ці не — пытанне нявысветленае. Але, згадзіцеся, інтрыга ёсць.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20521



