Фестываль “Берагіня” пройдзе 12-14 ліпеня ў Акцябрскім

  • 847
  • 11:47
  • 07.07.2024
  • Гомельская правда Людміла ВЫРВІЧ
Поделиться
Заключныя мерапрыемствы маштабнага форуму праходзяць раз на два гады.
Заключныя мерапрыемствы маштабнага форуму праходзяць раз на два гады.

4E6A3252.JPG
Акцябрскі запрашае наведаць фестывальны імпрэзы!

Гэтым летам урачысты поступ народнай творчасці пройдзе з 12 па 14 ліпеня ў гарадскім пасёлку Акцябрскі. Некалькі дзён будзе віраваць у краі непаўторнае свята, якое аб’яднае дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы з усёй краіны.

Фестываль «Берагіня» – цудоўная магчымасць выявіць сваё, паказаць, чым багаты наш край. Тут сканцэнтраваны народны патрыятызм, багатая скарбніца талентаў, жанры духоўнай і матэрыяльнай спадчыны, пераемнасць пакаленняў. Гэта дазволіць умацаваць зносіны беларусаў, паглядзець на іх творчыя кірункі і аўтэнтычнае шматгалоссе.
 
У праграме форуму – турнір дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў «З рога ўсяго многа», конкурс выканаўцаў беларускіх народных побытавых парных танцаў «Лявоніха», фэст фальклорна-этнаграфічных гуртоў «Спадчына», свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш», выстава-прэзентацыя «Традыцыі рэгіянальных фальклорных практык», канцэрт прафесійных калектываў, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзіцяча-моладзевых калектываў.
 
Навінкі «Берагіні» – абласное свята традыцыйнай кухні беларусаў «Смачна есці», прэзентацыя традыцыйных касцюмаў рэгіёнаў Беларусі, свята «Чарніцы-фэст».
 
Будуць праводзіцца турніры, майстар-класы народнага танца, традыцыйных спеваў, інструментальнага выканальніцтва, традыцыйных рамёстваў, гледачоў чакаюць выступленні прафесійных калектываў, гульнёва-забаўляльныя праграммы, выставы-продажы вырабаў народных майстроў, арганізаваны выязныя канцэрты калектываў – удзельнікаў фестывалю ў населеныя пункты Акцябрскага раёна.

программа.jpg

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей