Экспозиция Гомельского дворцово-паркового ансамбля — одна из богатейших в Беларуси
Пасля далучэння да Расійскай імперыі часткі Беларусі ў 1772 годзе Кацярына II падарыла невялікі тады горад Гомель свайму знакамітаму палкаводцу — фельдмаршалу графу Пятру Румянцаву-Задунайскаму. У 1838-м маёнтак за 800 тысяч рублёў набыў князь Іван Фёдаравіч Паскевіч-Эрыванскі.
Цуд над Сожам
Пасля далучэння да Расійскай імперыі часткі Беларусі ў 1775 годзе Кацярына II падарыла невялікі тады горад Гомель свайму знакамітаму палкаводцу — фельдмаршалу графу Пятру Румянцаву-Задунайскаму. У 1834-м маёнтак набыў князь Іван Фёдаравіч Паскевіч-Эрыванскі.
У 1913 годзе часопіс «Сталіца і сядзіба» прысвяціў гомельскаму палацу Румянцавых і Паскевічаў падрабязны матэрыял, прадставіўшы яго як выбітны прыклад архітэктуры стылю Empire. Аўтар артыкула — знакаміты мастацтвазнаўца Георгій Лукомскі. У якасці ілюстрацый чытачу прапанавалі шматлікія фатаграфіі палаца і яго раскошных залаў. Не быў абдзелены ўвагай і парк, дрэвы для якога, у тым ліку розныя экзатычныя расліны, прывозілі з усяго свету.
З тых часоў на долю палаца выпала нямала выпрабаванняў. Але, як гэта ні дзіўна, ён практычна адзіны ў Беларусі захаваўся без значных змен. У 90-тыя гады пачаліся маштабныя рэстаўрацыйныя работы, за якімі з хваляваннем назіралі жыхары горада. Вынік іх не расчараваў: адноўлены палац і дагледжаны парк уваходзяць у лік самых папулярных турыстычных маршрутаў краіны.

У склад сучаснага Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць шэсць аб’ектаў, якія з’яўляюцца помнікамі архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта сам палац Румянцавых і Паскевічаў, капліца-пахавальня, зімовы сад, назіральная вежа і палацавы парк — помнік прыроды і садова-паркавага мастацтва сярэдзіны XIX стагоддзя. А таксама дом-сядзіба Халецкіх — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя ў весцы Хальч Веткаўскага раёна.
Экспазіцыя музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля — адна з найбагацейшых у Беларусі. Яна дае ўяўленне пра ўбранне сядзіб канца XIX стагоддзя. Асновай паслужылі прадметы з калекцыі Паскевічаў. Сярод найбольш цікавых экспанатаў — мемарыяльныя рэчы дзвюх сем’яў, археалагічная і нумізматычная калекцыі, збор рукапісных і старадрукаваных кніг, іканапісу і культавых прадметаў. Таксама тут можна даведацца пра выдатных дзяржаўных дзеячаў, военачальнікаў, прадстаўнікоў навукі, культуры, адукацыі, якія мелі дачыненне да гісторыі краю (напрыклад, пра авіяканструктара Паўла Сухога і міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыку). Ёсць і калекцыя жывапісу гомельскіх мастакоў.

ВЫСОКАЕ ПРЫЗНАННЕ
Калектыў гэтай гісторыка-культурнай установы узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за вялікі ўклад у развіццё музейнай справы, рэалізацыю выставачных праектаў па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа.
ЛІЧБЫ І ФАКТЫ
На працягу года Гомельскі палацава-паркавы ансамбль наведваюць больш за 300 тысяч турыстаў, тут праводзіцца каля 100 выстаў, розныя культурныя мерапрыемствы і канцэрты. Музейны фонд рэгулярна папаўняецца новымі экспанатамі.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522



