Дзень беларускага пісьменства распачынаецца ў горадзе Капыль на Міншчыне
З 1994 года дзяржаўнае свята стала знакавай падзеяй у жыцці нашай краіны. Сёлетняе праходзіць пад знакам Года народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дня народнага адзінства.
З 1994 года дзяржаўнае свята стала знакавай падзеяй у жыцці нашай краіны. Сёлетняе праходзіць пад знакам Года народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дня народнага адзінства.
За гэты час свята прымалі розныя вялікія і малыя гарады рэспублікі, двойчы наш старажытны Тураў, а таксама Хойнікі і Рагачоў. У наступным годзе зноў будзе сустракаць гасцей Гомельшчына – райцэнтр Добруш.
Сёлета 28-ы Дзень беларускага пісьменства прымае горад Капыль Мінскай вобласці – край Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага, Алеся Адамовіча, Яна Скрыгана, кампазітара Адама Русака, рускага крытыка, публіцыста, выдаўца першай кнігі Сяргея Ясеніна «Радуница» Льва Клейнбарта. Зямля, дзе знаходзіцца самая вялікая вёска Беларусі – Семежава са сваім унікальным калядным абрадам «Цары», унесеным у 2009 годзе ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Абраду прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сёння, 4 верасня, у межах фестывалю кнігі і прэсы праходзяць прэзентацыі новых выданняў пісьменнікаў, абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтограф-сесіі. У раённым цэнтры культуры збіраецца пісьменніцкая імпрэза.
Са святочнай службы і запальвання Святога агню ў храме Ушэсця Гасподняга распачнецца заўтрашні дзень свята, у Капылі адбудзецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга.
На выставе гістарычнай кнігі «Памяць» выдавецкі дом «Беларусь сегодня» прэзентуе праект «Партызаны Беларусі». Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня прысвячае аўтарскі праект лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў: кнігі, СМІ 20–30-х гадоў, рарытэтныя рэчы, – будзе яго прэзентацыя.
Заўтра на галоўнай сцэне на плошчы Леніна ў 12.00 – урачыстае адкрыццё свята і ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У мерапрыемствах прымае ўдзел і дэлегацыя пісьменнікаў Гомельшчыны.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522



