12 лютага споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксандра Капусціна
Прайшло амаль трыццаць гадоў, як не стала гэтага цудоўнага чалавека, патрыёта Радзімы і таленавітага творцы мастацкага слова. Але Аляксандр Пятровіч жыве ў памяці людзей, добрых справах і цікавых кнігах.
Прайшло амаль трыццаць гадоў, як не стала гэтага цудоўнага чалавека, патрыёта Радзімы і таленавітага творцы мастацкага слова. Але Аляксандр Пятровіч жыве ў памяці людзей, добрых справах і цікавых кнігах.
Спачатку каля 20 гадоў Аляксандр Капусцін працаваў у органах юстыцыі. Тут чэрпаў жыццёвы матэрыял для першых кніг, а з 1965 года звязаў лёс з журналістыкай, стаў загадчыкам аддзела пісьмаў абласной газеты «Гомельская праўда». Потым пераехаў у Мінск, працаваў у рэдакцыі навукі і культуры БелТА, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
Аўтара гэтых радкоў і Аляксандра Пятровіча аб’ядноўвала любоў да гістарычнай і літаратурнай спадчыны Жлобіншчыны. Пазнаёміліся на пачатку 1990-х гадоў. Потым было шмат сустрэч. Адна з іх адбылася ў верасні 1995 года. Тады ў Жлобін з Мінска прыехаў Аляксандр Капусцін разам з сябрамі. Пабывалі ў школе-інтэрнаце, сустрэліся з дзецьмі-сіротамі, навучэнцамі прафтэхвучылішча № 143 тэкстыльшчыкаў. З любоўю глядзелі яны на выхаванцаў, як сапраўдныя педагогі, псіхолагі дзіцячай душы лёгка знайшлі агульную мову. Пацверджанне – шчыры смех і гучныя апладысменты.
Калі на нашу зямлю прыйшоў вораг, 17-гадовы Аляксандр адразу ж уключыўся ў падпольную барацьбу з акупантамі, затым пайшоў у партызаны, пры набліжэнні фронту папрасіўся добраахвотнікам у армію. За мужнасць узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, медалём «За адвагу». Але Капусцін пра асабісты баявы лёс не любіў расказваць, казаў: «Для мяне галоўнае – занатаваць на старонках кніг мужнасць землякоў, хто змагаўся за свабоду Жлобіншчыны». Ён шмат зрабіў для гэтага, асабліва для ўшанавання подзвігу 63-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерала Леаніда Пятроўскага, які знайшоў вечны спакой у брацкай магіле ў вёсцы Старая Рудня – на малой радзіме пісьменніка.
Разам мы пабывалі на месцы баёў корпуса, каля Пірэвічаў, Старой Рудні, Скепні і Рудзенка, дзе загінуў мужны генерал. Пасля вандровак з’явіліся кнігі «Салёная раса», «Цвіў бэз, іграла скрыпка» і іншыя творы аб мужнасці першых вызваліцеляў Жлобіншчыны, падпольшчыках.
Аляксандр Капусцін – аўтар каля 30 кніг, апошняя «Усяму беламу свету» выйшла ў 1997 годзе, пасля яго смерці. Аднойчы пісьменнік сказаў: «Мікола, калі будзеш пісаць пра мяне, абавязкова згадай, што любімай кнігай была аповесць пра юнага партызана Антона Губарава – «Хлапчук з Дняпроўскіх берагоў». Я запомніў, але, мяркую, ён проста ўсімі думкамі ў той час заставаўся разам з героем новай кнігі. Дапускаю, усе былі аднолькава дарагімі, бо ў кожнай засталася частка вялікай душы пісьменніка.
Многія творы ўпершыню з’яўляліся на старонках жлобінскай райгазеты. Часта першымі чытачамі былі рэдактары раёнкі Павел Кірычэнка і Пётр Шутаў. Да 75-годдзя з дня нараджэння слаўнага земляка ў Жлобіне надрукавана кніга «Аляксандр Капусцін. Старонкі памяці», складальнікам і рэдактарам якой стаў Пётр Шутаў. Напрыканцы 90-х гадоў абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Жлобінскі гарвыканкам устанавілі літаратурную прэмію ў гонар пісьменніка. Яе лаўрэатамі сталі супрацоўнікі «Гомельскай праўды», жлобінскай раёнкі, прэміяй адзначана і сама рэдакцыя.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522



