105 гадоў таму ў вёсцы Карма Добрушскага раёна нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін
Наш зямляк, народны пісьменнік Беларусі, патрыёт роднай зямлі Іван Шамякін сваімі апавяданнямі, аповесцямі, раманамі, гераінямі якіх былі самыя розныя жанчыны, міжволі сцвярджаў: тэма жанчыны – каханай, жонкі, маці, бабулі – самая святая і патрыятычная.
Іван Шамякін з жонкай Марыяй Філатаўнай і ўнучкай
Маладосць Івана Пятровіча супала з гадамі суровых выпрабаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Будучы пісьменнік ужо ў 1941-м на фронце, літаральна праз год пасля шлюбу з Марыяй Кротавай, несучы ў сэрцы сваё каханне, бачыць пакуты, гібель дзяўчат, жанчын пад Мурманскам… З іх постацей, з іх рыс характараў паступова і вырастае ў шамякінскай прозе шчыры, некрыклівы вобраз Радзімы.
Марыя Кротава, Марыя Філатаўна… Іван Пятровіч неаднаразова падкрэсліваў, як важны для творцы надзейны сямейны тыл, шчыра радаваўся, што побач з ім яна, адзіная, абраная раз і назаўсёды. 58 гадоў годна, прыгожа пражытага разам… Чытаеш аповесць «Слаўся, Марыя!», напісаную Шамякіным у 1998 годзе, і адчуваеш, што гэта сапраўды і гімн каханню, і рэквіем развітання з любай, з дарадчыцай-музай, маці дзяцей.
Пісьменнік заўсёды з асаблівым замілаваннем, шчырасцю дзяліўся пра першыя свае спатканні з Марыяй, пазначаныя каардынатамі нашага Гомеля: даваенны медтэхнікум, кіно ў клубе чыгуначнікаў каля вакзала, вуліца Астроўскага, дзе паўтара гады кватаравала дзяўчына… Менавіта ў час гэтай акрылёнасці каханнем, у 1936-м, Іван Шамякін, навучэнец тэхнікума будаўнічых матэрыялаў, пісаў вершы, наведваў літаб’яднанне пры «Гомельскай праўдзе», якім кіраваў Леанід Яўменаў. У рэдакцыі абласной газеты будучы пісьменнік адчуў і аднагалосную падтрымку сваіх першых празаічных спроб – апавяданняў. Вось як пра гэта пісаў сам Іван Шамякін: «…Каханне наша памагло мне стаць пісьменнікам. У тую ж зіму я напісаў апавяданне пра фельдшарыцу, якая ў дождж ці снег ідзе ў далёкую леснічоўку, каб прыняць у леснічыхі роды, першыя ў сваёй практыцы. Прынімае і вельмі радуецца нараджэнню чалавека (уплыў апавядання Горкага) і свайму ўменню. Да гэтага я пісаў вершы».
Нездарма і ў пасляваенны час Іван Пятровіч Шамякін даверыў рэдакцыйнаму калектыву «Гомельскай праўды», газеты, якая падтрымлівала творцаў у складанейшыя моманты жыцця ганарарамі, друкаваць урыўкі з «Трывожнага шчасця»…
Многіх сваіх гераінь празаік Іван Шамякін выводзіў з асобы сваёй любай Марыі Філатаўны, адзначаў, што найбольш набліжана да яе Саша Траянава з пенталогіі «Трывожнае шчасце». Сябра класіка, паэт Мікола Мятліцкі, у бытнасць рэдактарам часопіса «Полымя», адзначаў аповесць «Слаўся, Марыя!» як заключную частку рамана.
Сёлетні 2026 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам беларускай жанчыны. З гордасцю думаецца пра тое, што народныя пісьменнікі Беларусі, ураджэнцы Гомельшчыны, сярод якіх Іван Пятровіч Шамякін, стварылі сапраўды высокамастацкія літаратурныя помнікі Жанчыне.
Реклама
Другие статьи раздела
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201275
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51400
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34440
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34405
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32875
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32362
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32110
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29332
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21325
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20520



