OZ выпусціла настолку да Дня роднай мовы

  • 3484
  • 15:27
  • 21.02.2025
  • Гомельская правда
Поделиться
Да Міжнароднага дня роднай мовы сетка OZ выпусціла настольную гульню «Мема. Пісьменнікі». У яе ўключылі 20 славутых беларускіх аўтараў і 50 папулярных твораў.
Да Міжнароднага дня роднай мовы сетка OZ выпусціла настольную гульню «Мема. Пісьменнікі». У яе ўключылі 20 славутых беларускіх аўтараў і 50 папулярных твораў.

101400564_4.jpg

Гульня мае два варыянты правілаў. Першы – класічны, калі трэба шукаць пары карт па прынцыпе «пісьменнік і яго твор». Другі варыянт – камандны. Карты з імёнамі аўтараў выкладаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці па даце нараджэння. Для павелічэння складанасці ў дадатак да картак з творамі ідуць яшчэ і налепкі.

Дзякуючы гульні можна значна паглыбіць свае веды ў беларускай літаратуры XIX-XX стагоддзяў. Сярод згаданых у настолцы аўтараў Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц і многія другія.

«Мема. Пісьменнікі» – трэцяя гульня ў серыі Мема. Акрамя картак з аўтарскімі ілюстрацыямі да настолкі прыкладаецца брашура з цікавымі фактамі пра беларускіх літаратараў. Спадзяемся, што «Мема. Пісьменнікі» дапаможа не толькі ўзнавіць веды са школьнай праграмы, але і заахвоціць больш чытаць на роднай мове», – адзначылі ў OZ.

101400564_3.jpg
101400564_0 (1).jpg

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей