Не да ўраджаю ідуць, а ўраджай вядуць. Механізатар ААТ «Брагінка» Руслан Нікалаеў паказвае на сяўбе ўзоры самаадданай працы
Сёлета адкрытаму акцыянернаму таварыству «Брагінка» патрэбна засеяць яравымі зерневымі 400 гектараў. Восенню пасеялі каля 1200 гектараў азімых і правялі зяблевае ворыва, што значна аблегчыла і паскорыла тэмп сяўбы цяпер.
Сёлета адкрытаму акцыянернаму таварыству «Брагінка» патрэбна засеяць яравымі зерневымі 400 гектараў. Восенню пасеялі каля 1200 гектараў азімых і правялі зяблевае ворыва, што значна аблегчыла і паскорыла тэмп сяўбы цяпер.

Палявыя работы ў гаспадарцы ў разгары. Вітаміны ўрадлівасці ўносяць пад азімыя, рапс, шматгадовыя травы. На сяўбе яравых старанна працуе Руслан Нікалаеў, прафесіянал з вялікім стажам і вопытам За дзень ён загортвае ў глебу насенне на плошчы 30 і больш гектараў, пры гэтым дзякуючы сучаснай тэхніцы механізатар выконвае за адзін праход тры аперацыі: культывуе, сее і барануе.
Па словах дырэктара гаспадаркі Тамары Кудан, прааналізаваўшы расход паліва за тры папярэднія гады, сёлета знізілі нормы на 10 працэнтаў. Наладжаны строгі кантроль за расходваннем гаручага. Спецыяльная камісія сочыць за водпускам, замерам ГЗМ і пламбіраваннем паліўных бакаў.
У гэтыя дні закладваецца не толькі падмурак будучага ўраджаю, а і кармавая база. Колькасць буйной рагатай жывёлы ў ААТ прырасла на 293 галавы, таму імкнуцца павялічыць запасы зернефуражу, сена, сенажу. Стратэгічнай культурай лічыцца кукуруза, пад якую ўносяць максімальную колькасць арганікі. Насенне каралевы палёў сваё, не першы год гаспадарка супрацоўнічае з эксбазай «Крынічная». Сёлета не менш чым 100 гектараў адвядуць пад проса, азімы рапс займае 200 гектараў.
Дарэчы, экран ходу палявых работ запаўняецца кожны дзень, указваецца норма-змена і заробак хлебаробаў. За гэтым строга сочыць дырэктар. Як падкрэслівае Тамара Сямёнаўна, калектыў добра ведае свае задачы і нацэлены на тое, каб выканаць іх якасна і ў вызначаны тэрмін.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Чтобы неповадно было… В Беларуси в ноябре введут новый порядок выдачи кредитов
- 08:44
- 07.10.2025
- 63815
-
Под Гомелем открыли пеллетный завод — он обещает стать самым мощным в республике
- 16:41
- 15.04.2022
- 52642
-
«Давыдовский» закрывается? Да ну, глупости! Журналист «Гомельскай праўды» спросила у ИП на рынках, собираются ли они сворачивать роллеты
- 15:14
- 28.10.2022
- 46583
-
В Гомельском районе началось строительство свинокомплекса на 100 тысяч голов
- 17:12
- 06.10.2025
- 42764
-
Частник стал самым успешным в районе: губернатор ознакомился с производством мебели в Ельске
- 14:29
- 20.01.2026
- 38228
-
В Гомеле СOMINTERN впервые представил современную женскую коллекцию классической одежды
- 13:01
- 13.11.2021
- 37721
-
Не приняли меры по сохранности урожая: КГК Гомельской области выявил приписки в уборке зерновых
- 12:11
- 08.10.2025
- 33192
-
Гомель готовится выпустить новый для белорусского рынка продукт
- 09:48
- 06.12.2022
- 32874
-
Министр сельского хозяйства и продовольствия Юрий Горлов посетил сельскохозяйственные организации Калинковичского и Светлогорского районов
- 15:58
- 15.10.2025
- 29834
-
МАРТ приостановил работу магазина в Гомеле
- 16:46
- 29.02.2024
- 29440



