У Гомельскай абласной бібліятэцы пачала працу выстава з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
Выстава «Жыву я ў сваім родным краі» праходзіць у рамках святкавання 140-гадовага юбілею Янкі Купалы і 100-годдзя зборніка «Спадчына». Экспазіцыя прадстаўляе ранні перыяд жыцця і творчасці Янкі Купалы – час напісання твораў, якія склалі яго «зорныя» зборнікі «Жалейка», «Гусляр», «Шляхам жыцця» і «Спадчына». Усе яны звязаныя з трыма знакавымі мясцінамі ў біяграфіі паэта – Яхімоўшчынай, Пецярбургам і Мінскам.
Выстава «Жыву я ў сваім родным краі» праходзіць у рамках святкавання 140-гадовага юбілею Янкі Купалы і 100-годдзя зборніка «Спадчына». Экспазіцыя прадстаўляе ранні перыяд жыцця і творчасці Янкі Купалы – час напісання твораў, якія склалі яго «зорныя» зборнікі «Жалейка», «Гусляр», «Шляхам жыцця» і «Спадчына». Усе яны звязаныя з трыма знакавымі мясцінамі ў біяграфіі паэта – Яхімоўшчынай, Пецярбургам і Мінскам.

У Яхімоўшчыне, дзе Янка Купала працаваў на бровары ў 1906–1907 гадах, паэт пісаў шмат твораў і чытаў іх мясцовым жыхарам і таварышам па працы. Сучаснікі чулі вершы з вуснаў аўтара, некаторыя пакінулі пра гэта ўспаміны. Яхімоўшчына, дзе цяпер працуе філіял музея Янкі Купалы, адлюстраваная ў мастацкіх працах Міхаіла Бельскага, Кастуся Харашэвіча, Міхаіла Міронава і іншых мастакоў.
У Пецярбургу некаторыя з гэтых вершаў увайшлі ў першы зборнік Янкі Купалы «Жалейка». І для зборніка «Спадчына», які пабачыў свет ужо ў савецкім Мінску ў год 40-гадовага юбілею аўтара, Янка Купала выбраў шмат вершаў 1905–1907 гадоў, у тым ліку і напісаных, магчыма, у Яхімоўшчыне. Вобраз Янкі Купалы ў Санкт-Пецярбургу створаны пляменнікам паэта Янкам Раманоўскім.
На выставе прадстаўлены рэпрадукцыі мастацкіх работ з фондаў музея Янкі Купалы, на якіх паэт выяўлены паміж Яхімоўшчынай і Пецярбургам, паказана прыгажосць старых будынкаў у Яхімоўшчыне і навакольнай прыроды. Дапаўняюць выставу кнігі твораў Янкі Купалы з фондаў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна. Увазе наведвальнікаў прапанаваны QR-код, у спасылцы да якога на YouTube-канале музея размешчаны відэаролік да 140-годдзя Янкі Купалы.
Выстава прадоўжыцца у абласной бібліятэцы па 30 чэрвеня.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193633
-
В Житковичском районе сгорел «ВАЗ-2106»
- 18:50
- 21.05.2021
- 182515
-
Молока на внутреннем рынке достаточно, но есть сложности с тетрапаком, заявили в Минсельхозпроде
- 14:24
- 05.08.2022
- 142989
-
В социальных сетях появляются паблики "ЧВК Рёдан" с привязкой к Гомелю. Что это такое и почему родителям подростков стоит насторожиться
- 11:23
- 28.02.2023
- 121137
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
В Лельчицком районе авто опрокинулось в мелиоративный канал - погибли два человека
- 18:28
- 18.05.2021
- 82126
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197



