Паэты Гомельшчыны правялі творчую сустрэчу з вучнямі сярэдняй школы № 74

  • 5067
  • 14:40
  • 22.04.2022
  • Наталья Лопатина
Поделиться
Мэта такіх мерапрыемстваў, як адзначыў старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", заслужаны дзеяч культуры краіны, празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч, – прывіць любоў да чытання, ўзбагаціць ўнутраны свет дзяцей.
Мэта такіх мерапрыемстваў, як адзначыў старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", заслужаны дзеяч культуры краіны, празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч, – прывіць любоў да чытання, ўзбагаціць ўнутраны свет дзяцей.


"Любая кніга пачынаецца з пісьменніка. Яго фантазія прымушае нас сумаваць, радавацца, разважаць, думаць. І вельмі добра, калі ёсць магчымасць пазнаёміцца з людзьмі, якія ўмеюць ажыўляць свае думкі і мары", – сказаў Уладзімір Гаўрыловіч.

Міхась Болсун, Лілія Вялічка, Мікалай Ждановіч з захапленнем чыталі свае вершы пра радзіму, подзвіг народа, Вялікую Перамогу, няпростыя падзеі, якія давялося перажыць жыхарам Беларусі пасля катастрофы на ЧАЭС. Пра важнасць ведаць і памятаць гісторыю роднай зямлі праз свае творы навучэнцам данесла малады аўтар Аліна Рыцік.

У рамках сустрэчы актывісты абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" пазнаёмілі дзяцей і педагогаў з навінкамі літаратуры, распавялі пра творчыя конкурсы і запрасілі навучэнцаў, якія сябруюць са словам, прымаць у іх актыўны ўдзел. Каб моладзь ведала і чытала творы гомельскіх аўтараў, яны падарылі ў школьную бібліятэку свае новыя кнігі.

Сустрэча с таленавітымі людзьмі праляцела як адно імгненне. Яна пакінула незабыўныя ўражанні і ўпэўненнасць у неабходнасці такіх мерапрыемстваў. 







Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей