Гамяльчанка Святлана Тусава — маржыха з дзевяцігадовым стажам
Гамяльчанка Святлана Тусава — маржыха з дзевяцігадовым стажам, з’яўляецца членам Беларускай федэрацыі закальвання і спартыўнага зімовага плавання.
Гамяльчанка Святлана Тусава — маржыха з дзевяцігадовым стажам, з’яўляецца членам Беларускай федэрацыі закальвання і спартыўнага зімовага плавання.

У кастрычніку пры тэмпературы плюс восем Святлана Станіславаўна плыла марафон на Камсамольскім возеры ў Мінску. А нядаўна прыехала з дыпломам за першае месца ў трэцім этапе “Белгарт Кубку” з адкрытага рэспубліканскага фестывалю здаровага ладу жыцця “Хрышчэнскія купанні”, перамагла на дыстанцыі 200 метраў брасам з вынікам 6.45.98. Наша зямлячка спаборнічала ў Мінску з прадстаўніцамі Расіі, Аргенціны, Эстоніі, Польшчы.
Святлана Станіславаўна — маці траіх дарослых дзяцей, ужо амаль тры гады наведвае гомельскі клуб аматараў плавання і гаворыць, што любімая вада, дзе адводзіць душу, вядома ж, Сож.
— У дзяцінстве я шмат часу правяла ў Рудні-Целяшоўскай Гомельскага раёна, там загартавалася, як і ўся тагачасная малеча, — дзеліцца жанчына. — А зараз імкнуся далучыць да любімага віду і ўнучачку Віку. Ёй пакуль толькі годзік і восем месяцаў: любіць боўтацца ў ванне, а ўлетку плаваем з ёю ў возеры. Калі падрасце, спадзяюся, будзем і маржаваць разам.
Святлана Тусава працуе ў гомельскай дзіцячай школе мастацтваў № 5 касцюмерам. Яе ведаюць тут як руплівіцу, стараннямі якой адзенне і іншыя атрыбуты конкурсных і канцэртных выступленняў заўжды падрыхтаваны як след, радуюць гледачоў. Вось такая цікавая жанчына жыве побач з намі. Пажадаем ёй новых поспехаў на ўсіх жыццёвых нівах!
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Врач психиатр-нарколог о том, как выйти из запоя и кому не грозит похмелье
- 15:09
- 06.11.2014
- 169149
-
Прямая линия с кардиологом: почему таблетки от давления не помогают, а мужские сердца разбиваются чаще
- 11:45
- 21.09.2017
- 150103
-
Что вреднее для почек: арбуз, пиво или минералка? (дополнено)
- 09:37
- 22.09.2015
- 128465
-
Какая доза выпитого алкоголя может стать смертельной
- 11:17
- 20.03.2019
- 126726
-
В Гомеле начали применять китайскую вакцину от коронавируса. Чем она отличается от российской?
- 13:22
- 18.03.2021
- 78262
-
Почему болит печень и как восстановить этот орган
- 15:32
- 02.09.2019
- 73965
-
Сколько стоит ЭКО в Гомеле, и есть ли возрастные ограничения на эту процедуру?
- 15:53
- 16.01.2015
- 65932
-
Нужно ли принимать аспирин для профилактики и снижает ли чеснок холестерин? Как сохранить здоровье сердца, рассказала гомельский кардиолог
- 15:01
- 12.10.2018
- 61803
-
В Гомеле провели более тысячи операций по эксимер-лазерной коррекции зрения
- 12:08
- 14.04.2016
- 55628
-
Если вам хочется кого-нибудь укусить — пора к психотерапевту
- 22:46
- 11.05.2026
- 53786



