Фітнэс у Гомелі: ад дзікіх танцаў да дзіцячых забаў

  • 2535
  • Гомельская правда
Поделиться
Усім нам хочацца падабацца і сабе, і астатнім. Дзеля гэтага любы чалавек у той ці іншай ступені змагаецца са сваімі недахопамі. Сапраўдныя героі ў гэтай барацьбе заўсёды знаходзяць час, каб падтрымаць сябе ў добрай форме. Іх заўсёды відаць па свежаму колеры твару і хуткасці рухаў.Але ёсць людзі іншага кшталту. Аўтар гэтага матэрыялу як раз з тых, хто кожны панядзелак, Новы год ці любы другі значны дзень абяцаюць сабе стаць лепшымі. І тут стабільнасць — зусім не знак якасці. На жаль. Такім, як я, трэба абавязкова набываць абанементы ў фітнэс-клуб. І ў снег, і ў дождж нас будзе цягнуць у дарогу
fitness (1)Усім нам хочацца падабацца і сабе, і астатнім. Дзеля гэтага любы чалавек у той ці іншай ступені змагаецца са сваімі недахопамі. Сапраўдныя героі ў гэтай барацьбе заўсёды знаходзяць час, каб падтрымаць сябе ў добрай форме. Іх заўсёды відаць па свежаму колеры твару і хуткасці рухаў.
Але ёсць людзі іншага кшталту. Аўтар гэтага матэрыялу як раз з тых, хто кожны панядзелак, Новы год ці любы другі значны дзень абяцаюць сабе стаць лепшымі. І тут стабільнасць — зусім не знак якасці. На жаль. Такім, як я, трэба абавязкова набываць абанементы ў фітнэс-клуб. І ў снег, і ў дождж нас будзе цягнуць у дарогу жаданне не згубіць свае грошы.
Але да якой бы каманды вы ні належалі, інфармацыя пра “месцы здароўя” спатрэбіцца ўсім.

Dance with me
Скажу шчыра, калі на вочы трапляецца чарговы кліп якой-небудзь “апошняй надзеі заходняй музыкі”, мне вельмі зайздросна. І не так захапляе багацце бліскучых дробязяў, як уменне танцаваць. У іншых атрымліваецца так, што і спяваць, здаецца, не трэба. Мова нашага цела бывае больш яскравай і зразумелай, чым усе словы на свеце.
Любавацца добра, але штосьці рабіць самастойна — значна лепш. Тым больш, калі ёсць ў каго павучыцца. Фітнэс-клуб “Цэнтральны” прапануе такія танцавальныя накірункі, як усходні танец, Jazz Moder, Contemporary dance, аэробіку, Strip Plastica. Разавы занятак каштуе 10 000 рублёў, абанемент на 8 заняткаў у месяц — 72 000, на 12 — 87 000. Асабліва радуе зручнае месца знаходжання: плошча Паўстання (стадыён “Цэнтральны”).
На вуліцы 50 гадоў БССР знаходзіцца фітнэс-клуб “Эліформ”, які пазіцыянуе сябе перш за ўсё як жаночы. Вы можаце запісацца на заняткі па ўсходніх, клубных танцах, пачаць займацца Strip Dance і R’n’B. Разавы занятак — 11 000 рублёў. Абанементы на месяц каштуюць ад 36 800 да 84 000.
“Чыста-фітнэс” можа прапанаваць сваім кліентам наступныя танцавальныя праграмы: R’n’B, Strip Dance, Disco, клубныя танцы, афратанец, Step Latino. Месяц заняткаў абыдзецца ў 85 000 — 290 000 рублёў (абанемент “Чыста Ўсё Ўключана”). За новым уменнем ехаць на вуліцу Братоў Лізюковых.

У здаровым целе — здаровы дух
Трэнажорныя залы, як правіла, выбіраюць мужчыны. Хтосьці хоча займацца самастойна, а некаторыя думаюць, што фітнэс — выключна жаночы шлях да добрай фігуры.
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс на Артылерыйскай уражвае прыемнымі цэнамі. Адзін разавы занятак каштуе 7 740 рублёў. Дзейнічаюць скідкі. 12 заняткаў у месяц з 15-працэнтнай скідкай будуць каштаваць 78 950 рублёў, а 8 заняткаў (са скідкай у 10%) — 55 730. Займацца ў першай палове дня, магчыма, не так зручна, але эканамічна: 12 заняткаў у месяц (скідка — 15%) абыдуцца ў 70 260 рублёў, а 8 заняткаў — 50 180 (скідка — 10%).
Адкрытая для наведвання і трэнажорная зала “Цэнтральнага” фітнэс-клуба. Паспрабаваць свае сілы на новым месцы — 10 000 (разавы занятак). Абанементы на месяц: 65 000 рублёў — 8 заняткаў, 90 000 рублёў — 12. Калі жадаеце сумясціць фітнэс і заняткі ў трэнажорнай зале, гэта будзе каштаваць вам 120 000 за 12 заняткаў.

Страшная сіла
Безумоўна, варта сказаць пра прыгажосць. Не сакрэт, што берагчы яе трэба з маладых гадоў, але ў любым узросце цела будзе ўдзячна за ўвагу. Сучасныя фітнэс-цэнтры прапануюць розныя праграмы для набыцця і падтрымкі ідэальнай формы. Па­трэбны толькі цярпенне, жаданне працаваць і, калі вам не да спадобы займацца дома, грошы.
Жаночы фітнэс-клуб “Хелсі” чакае сваіх наведвальніц з 9.00 да 21.00. Дзённыя абанементы можна набыць за 45 000 (4 заняткі), 80 000 (8 заняткаў) і 95 000 (12 заняткаў). З 17.00 цэны крыху павялічваюцца: 55 000 — 4 заняткі, 90 000 — 8, 115 000 — 12. Таксама “Хелсі” прапануе наведаць салярый і інфрачырвоную саўну.
Цэны “Чыста-фітнэса” не вельмі адрозніваюцца ад папярэдняга канкурэнта: 80 000 рублёў за 8 заняткаў, 95 000 — 10, 105 000 — 12. Дзейнічаюць кардыясекцыі, ёсць магчымасць наведаць і саўну, і гідрамасаж. Працуе фітнэс-бар, дзе можна выбраць карысны напой для здароўя.
Праграмы фітнэс-клуба “Эліформ” ураж­ваюць сваей разнастайнасцю: гэта і шэйпінг, і пілатэс, і ёга, і нават сілавыя класы. Маладыя мамы таксама не застануцца без увагі: аздараўленчая гімнастыка дапаможа аднавіць фігуру. Працуюць кардыятрэнажоры. Разавы занятак каштуе 11 000 рублёў. Абанементы на месяц — ад 36 800 да 84 000. Можна займацца і асабіста з трэнерам: 24 000 за гадзіну.
Спартыўны комплекс № 7 праводзіць заняткі фітнэсам і шэйпінгам. Знайсці комплекс можна на вуліцы Ленінградскай. Прыйсці за здароўем можна ў любы дзень тыдня, акрамя чацвярга. Месяц заняткаў каштуе 68 000 рублёў, а разавы занятак — 13 000.
Займацца шэйпінгам можна і ў ДК “Фестывальны”. Кліентаў чакаюць з 16.00 да 21.00 па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах. Абанемент — 74 000 беларускіх рублёў.

Пакаленню Next
Збіраючыся на фітнэс альбо ў трэнажорную залу, не забудзьце ўзяць з сабой дзяцей. У такіх сумесных паходах толькі плюсы: і для здароўя карысна, і ведаеш, дзе знаходзяцца малодшыя члены сям’і.
Фітнэс-клуб “Эліформ” прапануе індывідуальныя заняткі для дзяцей. “Кветкі жыцця” будуць мець правільную паставу, навучацца правільна дыхаць, удасканальваць магчымасці маладога арганізма. Гадзіна заняткаў каштуе 15 000.
Дзяцей ад 10 да 16 гадоў чакае і “Чыста-фітнэс”. Месяц заняткаў — 70 000 рублёў.
І, напэўна, адзін з самых дэмакратычных варыянтаў прапаноўвае фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Разавы занятак абыдзецца ў 4880, а абанемент на месяц (12 заняткаў, 3 разы на тыдзень) — 53 850 беларускіх рублёў.
Сачыце за сабой! Будзьце прыгожымі і здаровымі!

Алена ЧУЯНКОВА

 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей