1 снежня — Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу

  • 3646
  • Гомельская правда
Поделиться
Жыццё па той бок рэальнасці «Мой стаж ужывання наркотыкаў — больш за 20 гадоў. Вядома, што адсюль выцякаюць усе наступствы: ад адсутнасці вен да поўнага разбурэння імунітэту. У галаве адбываецца неведама што, аб гэтым нават расказваць страшна. Вось на працягу шасці гадоў я прымаю ўдзел у праграме замяшчальнай метадонавай тэрапіі. Дарэчы, у Беларусі я стаў самым першым яе ўдзельнікам. Сёння я працую індывідуальным прадпрымальнікам, магу падтрымаць сваіх родных і блізкіх людзей. Вельмі ўдзячны лёсу за тое, што зараз змянілася маё становішча ў сям’і. На жаль, да гэтай праграмы рэдка звяртаюцца людзі, якія ўжываюць наркотыкі на працягу 1-2 гадоў. Ім здаецца, што ў любую хвіліну яны змогуць адмовіцца ад іх ужывання і вярнуцца да звычайнага жыцця. Раней і я так думаў. Звяртаюцца тыя, каму ў жыцці ўжо нічога не трэба. Яны ўжываюць наркотык

Жыццё па той бок рэальнасці

«Мой стаж ужывання наркотыкаў — больш за 20 гадоў. Вядома, што адсюль выцякаюць усе наступствы: ад адсутнасці вен да поўнага разбурэння імунітэту. У галаве адбываецца неведама што, аб гэтым нават расказваць страшна. Вось на працягу шасці гадоў я прымаю ўдзел у праграме замяшчальнай метадонавай тэрапіі. Дарэчы, у Беларусі я стаў самым першым яе ўдзельнікам. Сёння я працую індывідуальным прадпрымальнікам, магу падтрымаць сваіх родных і блізкіх людзей. Вельмі ўдзячны лёсу за тое, што зараз змянілася маё становішча ў сям’і. На жаль, да гэтай праграмы рэдка звяртаюцца людзі, якія ўжываюць наркотыкі на працягу 1-2 гадоў. Ім здаецца, што ў любую хвіліну яны змогуць адмовіцца ад іх ужывання і вярнуцца да звычайнага жыцця. Раней і я так думаў. Звяртаюцца тыя, каму ў жыцці ўжо нічога не трэба. Яны ўжываюць наркотык не для таго, каб адчуць эйфарыю, а для таго, каб проста існаваць. Наркаманія — гэта цяжкая работа. Увесь час трэба прысвячаць здабычы грашовых сродкаў на набыццё наркотыкаў. Я шмат разоў сам спрабаваў кінуць. Мяне лячылі ў шматлікіх бальніцах і клініках Беларусі, загадчыкі розных аддзяленняў ведаюць мяне і маю гісторыю. Кашмар пачынаецца тады, калі цябе нічога не непакоіць. Праз 2-3 тыдні пасля лячэння наступае момант, калі ты разумееш, што хочацца пазбавіцць сябе жыцця. Мне давялося адбываць пакаранне за наркотыкі ў месцах пазбаўлення волі. Апошні раз гэты перыяд склаў 1 год. На працягу яго я не змог цалкам рэабілітавацца і адчуць сябе чалавекам. Сёння, дзякуючы замяшчальнай метадонавай тэрапіі, я прачынаюся з добрым настроем. Я зноўку навучыўся ўсміхацца і радавацца, пазітыўна думаць, чаго не рабіў ужо шмат-шмат гадоў...» Гэтая споведзь прагучала на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнаму дню прафілактыкі СНІДу. Сваю гісторыю расказаў Сяргей, які калісьці сутыкнуўся з праблемай ужывання наркатычных сродкаў. Безумоўна, ужыванне ін’екцыйных наркотыкаў — прамы шлях да заражэння ВІЧ-інфекцыяй. Таму намаганні, накіраваныя на прафілактыку наркаманіі, знаходзяцца ў самым цэнтры работы па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу. Яны дазваляюць абараніць найбольш уразлівыя групы людзей (асабліва моладзь) ад фактараў залежнасці, якія павышаюць рызыку ВІЧ-інфіцыравання. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных арганізацый і ведамстваў. Эпідэміялагічную сітуацыю па ВІЧ/СНІДу ў свеце, Беларусі і Гомельскай вобласці акрэсліў загадчык аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алег Суятноў. На 1 лістапада бягучага года ў вобласці зарэгістраваны 7451 выпадак ВІЧ-інфекцыі. З ВІЧ жывуць 5475 чалавек. За 10 месяцаў 2013 года выяўлены 541 выпадак ВІЧ-інфекцыі, у той час, як за аналагічны перыяд мінулага года — 409. Найбольшая колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана ў Светлагорскім раёне — 3383, найменшая — у Гомельскім, 145 выпадкаў. Максімальны паказчык распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі адзначаны сярод мужчын і жанчын 30-39 гадоў — 516 і 346,2 выпадку інфіцыравання на кожныя 100 тысяч узроставай групы насельніцтва. Асноўным шляхам распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў краіне спецыялісты адзначаюць неабароненыя палавыя кантакты. Гэты шлях перадачы віруснай інфекцыі складае 77%. Спецыялісты, якія сёння займаюцца гэтай праблемай, адной з прычын распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі адзначылі недастатковы ўзровень ведаў насельніцтва па гэтым пытанні, на жаль, нізкі ўзровень інфармавання і культуры сэксуальных паводзін.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей