Мары і мэты Марыі Булавінскай
Новыя факты з жыцця шляхцічаў Лісоўскіх, пра якіх практычна не было звестак, знайшла ў Польшчы даследчыца з Гомеля.
Таямніцы мінулага, якія вабілі ў дзяцінстве, з цягам часу захаплялі яе ўсё мацней. Урэшце гісторыя Беларусі стала для яе справай жыцця.
Блуканне па лабірынтах свайго радаводу
Напачатку было слова. Дакладней, шмат слоў. Калі Марыя была яшчэ маленькай, бацька распавядаў ёй пра гісторыю сям’і. Пра тое, што раней іх прозвішча гучала інакш — Белавінскія, і нібыта паходзіла ад словазлучэння “белае віно”.
— Тата казаў, што прадстаўнікі нашага роду выраблялі белае віно для вайскоўцаў, — смяецца Марыя.— Ён расказваў пра Аршанскую бітву, гаварыў, што, магчыма, продкі ўдзельнічалі ў
Новыя факты з жыцця шляхцічаў Лісоўскіх, пра якіх практычна не было звестак, знайшла ў Польшчы даследчыца з Гомеля.

Блуканне па лабірынтах свайго радаводу
Напачатку было слова. Дакладней, шмат слоў. Калі Марыя была яшчэ маленькай, бацька распавядаў ёй пра гісторыю сям’і. Пра тое, што раней іх прозвішча гучала інакш — Белавінскія, і нібыта паходзіла ад словазлучэння “белае віно”. — Тата казаў, што прадстаўнікі нашага роду выраблялі белае віно для вайскоўцаў, — смяецца Марыя.— Ён расказваў пра Аршанскую бітву, гаварыў, што, магчыма, продкі ўдзельнічалі ў ёй. Зрэшты, ён мяне расчароўваў, бо праз нейкі час я чула ад яго зусім іншыя гісторыі. Але ж, нягледзячы на тое, што кожны раз бацька знаходзіў усё новыя аповеды пра іх род (а можа, наадварот, дзякуючы таму), цікавасць дзяўчынкі да мінуўшчыны толькі павялічвалася. Неўзабаве яна пачала захапляцца раманамі Ўладзіміра Караткевіча, з задавальненнем глядзець дакументальныя фільмы і перадачы на гістарычную тэматыку. — Памятую, на тэлебачанні ішлі такія перадачы, як “Наша спадчына” Алега Лукашэвіча, “Адкрыты архіў” Аляксандра Матафонава, “Падарожжы дылетанта” ды іншыя. У старэйшых класах захаплялася перадачай Матафонава “Лабірынты”, дзе ў першых серыях распавядалася пра полацкія лабірынты, пра якія пісаў яшчэ Вацлаў Ластоўскі. Кожны фільм быў як падарожжа па заблытаных лабірынтах беларускай гісторыі, — разважае Марыя. — На жаль, зараз такіх фільмаў вельмі мала… Марыю заўсёды прыцягвала нешта таямнічае. І раней, і зараз, калі бачыць фотаздымкі палацаў ці замкаў у занядбаным стане, натхняецца ідэяй нейкіх прывідаў. Нават у снах сама блукае па старадаўніх замках. Ужо дзесьці з класа восьмага Марыя ўзялася за сур’ёзнае вывучэнне гісторыі, пачала атрымліваць веды інтэлектуальнага кшталту ад настаўнікаў ды выкладчыкаў універсітэта, якія праводзілі ў школе факультатывы. Пазней стала займацца даследаваннямі генеалогіі сваёй сям’і, і ўжо дакладна ведала, што насамрэч у яе ёсць шляхецкія карані па бацькоўскай лініі. Дапытвалася ў дзеда, што ён памятае пра іх род. Але ж той заўсёды адмаўляўся: “Ну навошта ты лезеш у гэтую мінуўшчыну?”. — Мой дзед — чалавек савецкага складу і яму падавалася, што не варта варушыць мінулае: якая розніца — шляхта ці не шляхта, усе мы аднолькавыя. Але для мяне гэта вельмі істотна. Затое бабуля, якую кранула мая зацікаўленасць, шмат чаго мне распавяла... З цягам часу Марыя даведалася, што нават толькі адна сям’я ў Старых Грамыках па дзедавай лініі мела прозвішча Булавінскія (у асноўным там усе Грамыкі і Даўгала) і што ў радаводзе Белавінскіх таксама шмат Грамыкаў. — Потым, калі навучалася ва ўніверсітэце, атрымала афіцыйны доступ да архіваў, і гэта быў ужо грунтоўны падыход да пытання “хто я і адкуль”, — кажа яна. Марыя даведалася, што на пачатку XIX стагоддзя ў Рагачоўскім павеце насамрэч жылі менавіта Белавінскія, а не Булавінскія. Так што наконт змен, якія адбыліся з іх прозвішчам, яе тата не памыліўся. Урэшце Марыя знайшла свой родавы герб, які прывязла паказаць на Радуніцу сваім блізкім.



Пачуцці, якія перадаюцца праз экран
Ідэя зняць фільм прыйшла да Марыі тады, калі яна адчула, што інфармацыя, якую атрымоўваецца адшукаць, вельмі цікавая. Яшчэ на трэцім курсе яна набыла сабе аматарскую відэакамеру, бо была апантана ідэяй зняць фільм на краязнаўчую тэму. Яе фільм “Час для ўспамінаў” грунтуецца ў асноўным на ўспамінах людзей пра выселеныя пасля Чарнобыля вёскі — Старыя і Новыя Грамыкі. — Гэта былі шляхецкія ваколіцы. Там жыла пераважна шляхта. Дарэчы, дыпламат Андрэй Грамыка — са Старых Грамыкаў, ён таксама мае шляхецкае паходжанне, — гаворыць Марыя. — На той час, калі я здымала гэты фільм, у мяне яшчэ не было дастаткова ведаў. Узялася за гэта таму, што баялася не застаць тых людзей, якія могуць нешта распавесці. Можа гэты фільм цікавы не кожнаму, бо не ўсіх прываблівае лёс асобнай вёсачкі. Але для мяне і тых людзей, якія паходзілі адсюль, вельмі каштоўна: хочацца, каб пра іх засталося нешта. Першыя здымкі фільма пачаліся дзесьці ў 2008 годзе, калі Марыя на Радуніцу прыехала на могілкі, якія засталіся ў адселеных вёсках. — Мой дзед сустрэў там свайго знаёмага. У мяне тады яшчэ камеры не было, а ён пачаў распавядаць, што сярод Грамыкаў ёсць Гедымінавічы. Яго расповед пачынаўся аж з XVI стагоддзя. Побач стаяў мой дзядзька, у якога была аматарская камера, і я папрасіла, каб ён запісаў. Якасць была дрэнная, пазней я гэтага чалавека знайшла і ўсё перазапісала. Ды ўвогуле большасць людзей у мяне атрымалася знайсці падчас Радуніцы, потым на працягу некалькіх гадоў неаднаразова сустракалася з імі.
Невядомае пра гомельскую шляхту
Зараз Марыя працуе над другім фільмам, у якім будзе распавядаць пра гомельскую шляхту. Частка фільма, над якім зараз працуе Марыя: — Некаторыя часта заўважаюць, што шляхта — з’ява нехарактэрная для Гомельшчыны. Але трэба адзначыць, што гэта не так, — упэўнена Марыя. — Проста так склалася, што ў нас зараз папулярызуюцца іншыя бакі гісторыі. На захадзе Беларусі папулярна адно, а ў нас — другое. Хутчэй за ўсё, Марыя мае рацыю, але ж у мяне яшчэ адзін пункт гледжання на гэта: калі ў Заходняй Беларусі шляхта існавала аж да 1939 года, бо гэтыя землі былі пад Польшчай, то ў Гомелі яе існаванне скончылася з прыходам савецкай улады. Мабыць, таму і прынята лічыць, што ў нашай мясцовасці шляхты не існавала.






Калі ў вас ёсць што распавесці пра Гомельскую шляхту, тэлефануйце 8 (0232) 71-69-58. Кантакты Марыі знаходзяцца ў рэдакцыі.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134048
-
Какая доза выпитого алкоголя может стать смертельной
- 11:17
- 20.03.2019
- 126725
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808
-
В Гомеле начали применять китайскую вакцину от коронавируса. Чем она отличается от российской?
- 13:22
- 18.03.2021
- 78262
-
Таксисты Гомеля выразили свое возмущение: "Наболело! Хотим здоровой конкуренции!"
- 11:59
- 25.02.2019
- 77127



