Вандроўка сямнаццатая. Бывалькі
А вы бывалі ў Бывальках? Я дык неаднойчы праязджала гэтую вёску на Лоеўшчыне, накіроўваючыся ў Дзяражычы. На гэты ж раз канчатковай кропкай вандроўкі выбрала Бывалькі.
Загадчыца сельскага Дома культуры Зоя Давыдоўская паведаміла, што адна з найбольш верагодных версій назвы селішча такая: з даўніх часін тут жылі і жывуць бывалыя людзі, якія шмат зведалі ў гэтым жыцці. “У нас і сёння бытуе прымаўка: “Хто ў Бывальках не бываў, той гора не знаў”.
Як хадзілі пехатой у Смаленск, або адна пара ботаў
З сівой яшчэ даўніны ў раёне Бывалек хаваліся ад 25-гадовай службы ў арміі бежанцы. Яны мелі самыя цесныя стасункі з мясцовымі жыхарамі, якія
А вы бывалі ў Бывальках? Я дык неаднойчы праязджала гэтую вёску на Лоеўшчыне, накіроўваючыся ў Дзяражычы. На гэты ж раз канчатковай кропкай вандроўкі выбрала Бывалькі.

Загадчыца сельскага Дома культуры Зоя Давыдоўская паведаміла, што адна з найбольш верагодных версій назвы селішча такая: з даўніх часін тут жылі і жывуць бывалыя людзі, якія шмат зведалі ў гэтым жыцці. “У нас і сёння бытуе прымаўка: “Хто ў Бывальках не бываў, той гора не знаў”.

Як хадзілі пехатой у Смаленск, або адна пара ботаў
З сівой яшчэ даўніны ў раёне Бывалек хаваліся ад 25-гадовай службы ў арміі бежанцы. Яны мелі самыя цесныя стасункі з мясцовымі жыхарамі, якія іх называлі “маладцамі”. Афіцыйныя ўлады — “разбойнікамі”, бо беглыя рэкруты рабавалі людзей, якія праязджалі па дарозе, праўда, толькі багацеяў, купцоў. Да 1848 года Бывалькі ўваходзілі ў састаў маёнтка Лоеў, уладальнікам якога быў граф Осіп Юдзіцкі. Пасля яго смерці, як вядома, маёнтак трапіў пад апеку. У снежні 1846-га быў складзены інвентар маёнтка, па якому вызначаліся павіннасці сялян Бывалек. Адно цяглавае сямейства мела 13 дзесяцін прысядзібнай, палатнай і сенакоснай зямлі і павінна было ў тыдзень адбыць “два вупражных дні прыгону і два пешых”. А яшчэ сяляне здавалі ўладальніку з кожнага двара да шасці чвэрцяў ячменю, ад 50 да 100 грыбоў, ад пяці да дзесяці яек, ад 4,5 да 18 пудоў сена, ды яшчэ рыбу, гусей, качак, курэй і г. д., выплочвалі аброк ад 1 рубля 12 капеек да пяці з паловай рублёў серабром. У 1846 годзе ў Бывальках былі 83 гаспадаркі, 438 жыхароў. Мелі яны 43 свінні, 16 вулляў пчол, 115 авечак, 68 коз, 19 кароў, 122 валы. З “Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі за 1870 год” вынікае, што ў 1858 годзе бывалькаўскі бургамістр Іван Самойленка змог ахвяраваць на будаўніцтва дзяражыцкай царквы 1254 рублі. Безумоўна, грошы былі выціснуты з сялян за 8 гадоў знаходжання Івана Антонавіча на пасадзе. Граф Юдзіцкі 18 жніўня 1832 года выдаў княгіні Юліі Любамірскай закладны дакумент, па якому быў абавязаны выплаціць ёй 37500 рублёў серабром. А ў 1848 годзе княгіня набывала Бывалькі на публічных таргах у Мінскім губернскім праўленні. У той час у вёсцы было 211 мужчын і 251 жанчына. Зямлю апрацоўвалі прымітыўнымі прыладамі — драўлянымі сошкамі, баронамі і ручнымі цапамі. У 1870 годзе пачаліся хваляванні сялян. А на пачатку 1900 гадоў бывалькаўцы вымушаны былі хадзіць пехатой аж у Смаленск, наймацца ў сплаўшчыкі лесу. Уяўляеце, яны ганялі плыты аж да ўкраінскага Херсона. Адтуль 24 — 25 дзён дабіраліся дадому. Што і казаць, бывалыя людзі! Перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй на ўсё мужчынскае насельніцтва вёскі была адна пара ботаў. Яе ўладар Сямён Андрыянец браў грошы за пракат. Менавіта ў гэтым абутку мясцовыя хлопцы вянчаліся. Бялізну тады шылі з канаплянага суровага палатна. Фарбавалі яго дубовай ці альховай карой і шылі ўжо каляровыя штаны, сарочкі і шапкі. У каго меліся козы ці авечкі, змешвалі пражу з партном і рабілі буркі. Каб можна было прасці канапляную нітку, пяньковае палатно (невялікія яго порцыі — “жмені”) мялі нагамі. Таму працэс называўся “мяць жмені”. А каб жменя мялася хутчэй і больш якасна, патрабавалася жорсткая падлога. Зімой яе мылі толькі раз — да Ражства Хрыстова…
У Вялікую Айчынную вайну сем’і Пікас, Андрыянец, Паўлюшчанка і іншыя пайшлі ў партызанскае злучэнне “За Радзіму” змагацца з ворагам. Праз вёску Бывалькі ў пачатку лістапада 1942-га ішоў адзін з батальёнаў Каўпака. А ў канцы сакавіка 1943-га пасля фарсіравання Дняпра каля Шчытцаў партызанскае злучэнне Фёдарава ў Бывальках змяніла зімовыя сані на калёсы. У чэрвені насупраць вёскі фарсіраваў Дняпро атрад народных мсціўцаў Папудранкі. 18 кастрычніка 1943-га пачалася пераправа праз Днепр. На плацдарме Бывалькі — Шчытцы былі вельмі жорсткія баі, зямелька гэтая шчодра паліта крывёю салдат і камандзіраў розных нацыянальнасцей. Напрыклад, ураджэнец Арэнбургскай вобласці лейтэнант Фрол Ермакоў з 1281-га стралковага палка 60-й Сеўскай стралковай дывізіі на світанні 19 кастрычніка, замацаваўшыся на паўночнай частцы вёскі, пры адбіцці апошняй атакі праціўніка паў смерцю храбрых. Яго імем названа адна з вуліц Бывалек.
Хто не драмае, усё мае
А хто ж яны, сённяшнія жыхары вёскі? Знаёмства з імі пачалося на малочна-таварнай ферме № 1. Шчыруюць тут 20 чалавек на чале з загадчыцай Надзеяй Вераб’ёвай. Вядома ж, праца даярак не з лёгкіх, за кожнай замацавана ў сярэднім па 50 каровак. Тройчы іх трэба падаіць: у пяць гадзін ранку, у поўдзень і ў восем вечара. Так што ў летнія канікулы дзеці многіх дапамагаюць бацькам. Надзеіны, трое, у свой час таксама пашчыравалі з мамай. Дом перадавога механізатара Аляксандра Давыдоўскага вызначаецца сваёй дагледжанасцю, прыгожымі кветнікамі, што і засяродзіла маю ўвагу. Пашанцавала: сам гаспадар якраз пад’ехаў да сядзібы на сяльмашаўскім камбайне “Палессе”. Прычым не адзін, а з сынам, навучэнцам педагагічнага каледжа, і малодшай 3-гадовай дачушкай Анжалікай. Сямікласніца Алеся ўбірала парэчкі каля весніц. Вось так у Бывальках спасцігаюць працу! Аказалася, што гэта сям’я аднаго з траіх сыноў майго гіда па вёсцы Зоі Давыдоўскай. “Пра сваіх мо і няёмка гаварыць, але ж мне не сорамна за сваіх дзетак”, — сказала жанчына. Калі мы ступілі ў дом, у мяне ўраз знікла адчуванне, што ў вёсцы знаходжуся. Ды не ва ўсялякай гарадской кватэры так усё ўсталявана па-сучаснаму і настолькі ўтульна. Не заспелi толькі гаспадыню Іну, яна палола буракі. Вывад напрошваўся сам сабою: хто не драмае, усё мае! Саша Давыдоўскі-малодшы, дарэчы, ужо шэсць сезонаў дапамагае бацьку на нарыхтоўцы кармоў і на жніве. А яшчэ спраўляецца бабулі падсобіць у арганізацыі вечарын і дыскатэк у вёсцы, цудоўна спявае і на баяне іграе. Як расказалі мясцовыя жыхары, такіх маладых, гаспадарлівых і працавітых, як Давыдоўскі, зараз у Бывальках яшчэ тры механізатары: Міхаіл Фядотаў і два Ігары — Кавалёў і Пазняк. На іх сёння трымаецца гаспадарка. А быў жа час, калі ад здабыткаў бывалькаўскага калгаса паказчыкі ўсёй Лоеўшчыны залежалі. Моцная была гаспадарка. Пасля чарнобыльскай навалы ў Бывальках жылі і працавалі прадстаўнікі 11 нацыянальнасцей былога СССР. Прачытала аб’яву пра тое, што патрабуюцца кадры ў беларускую вёску башкірска-ўзбекская сям’я Назіравых са Сцярлітамака. Галава сям’і прыехаў паглядзець, якія тут умовы, і сустрэў свайго саслужыўца-беларуса па арміі. Аселі Любоў і Міхаіл Назіравы ў Бывальках. І не толькі яны. Цяпер на Лоеўшчыне жывуць і іх восем дзяцей — у вёсках Уборак і Астравы, а таксама райцэнтры Лоеў. Багатыя бабуля і дзядуля: 27 унукаў, 4 праўнукі, для якіх ужо родная беларуская зямля. Гасцінныя, дабразычлівыя Назіравы стараюцца, каб іх дом патанаў у зеляніне. І хоць мясціна нізкая, кусцяцца тут ружы — 26 сартоў разводзіць гаспадыня. Ёй падабаецца займацца ландшафтным дызайнам: у двары альтанка ў атачэнні розных туй, дэкаратыўных мнагалетнікаў. Любоў перапісваецца з вядомымі беларускімі фірмамі, атрымлівае каталогі і насенне.
Замест эпілогу
Адна з бывалькаўскіх адметнасцей — бальніца сястрынскага нагляду, дзе маюць шчыры прытулак два дзясяткі бабуль і дзядуль з вакольных вёсак. Большасці з іх за 80 гадоў, шмат розных хвароб і жыццёвых праблем выпрабавалі іх. Цяпер у гэтай бальнічцы яны ў цяпле і святле. Ганна Грынь, напрыклад, каля 40 гадоў адпрацавала даяркай і даглядчыцай на ферме ў суседняй вёсцы Дзяражычы. А на маё запытанне пра дзяцінства 75-гадовая нямоглая жанчына падзялілася самым незабыўным: “Вёска гарэла, а дзед абкутваў нас, дзяцей, радном саматканым… Салдацікі выйшлі і сказалі, што мы ранавата вярнуліся. Праз Дзяражычы войскі яшчэ ехалі, хто чым — коньмі, валамі. На дняпроўскай кручы — бінтоў крывавых, божа мой… А мы так есці хочам! Бабуля па сходцах паднялася да салдацкай кухні. Нам па скібцы хлеба адрэзалі, маргарынай намазалі. Смак таго хлеба ніколі не забуду!”
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
Какая доза выпитого алкоголя может стать смертельной
- 11:17
- 20.03.2019
- 126726
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808
-
В Гомеле начали применять китайскую вакцину от коронавируса. Чем она отличается от российской?
- 13:22
- 18.03.2021
- 78262
-
Таксисты Гомеля выразили свое возмущение: "Наболело! Хотим здоровой конкуренции!"
- 11:59
- 25.02.2019
- 77127



