Вандроўка дваццаць чацвёртая: Іванкаўшчына. Мазырскі раён
У той дзень якраз агрызнулася зіма — у апошні раз завіхурыла завея. Але тут, на Мазыршчыне, сняжок, што прыцерушыў лёгкім карункавым пакрывалам палеткі, хуценька растаў. Вясна ўзяла ключы і адчыніла ўсё святло сваёй душы...
Па дарозе ў вёску самі сабой згадваліся радкі інтэрнацыянальнай песні нашага беларуска-ўкраінскага Палесся:
Іванка, ты Іванка,
Сарочка-вышыванка,
Высокі тай стрункі,
Высокі тай стрункі,
Шчэ й на барадзе ямка.
Ехала я, каб пачуць песні фальклорнага гурта «Суседачкі», што з 1985 года паяднаў жанчын пенсійнага ўзросту пад кіраўніцтвам загадчыцы сельскай бібліятэкі-клуба Алены Міхевіч. У свой час ёй давялося пашчыраваць даяркай, брыгадзірам жывёлагадоўчай фермы. Апошнія 15 гадоў Алена Васільеўна загадвае мясцовым асяродкам культуры.
«Суседачкі» па яе клічу

«Суседачкі» па яе клічу аператыўна сабраліся ў бібліятэцы на спевы. Прытупалі, аддыхаліся і пачаргова падзяліліся перажытым. І ў гэты момант на парозе клуба імпэтна ўзнік мужчына. «Дык вы, мабыць, Іван?» — спытала я, спадзеючыся абраць артыстычнага складу чалавека сімвалам назвы вёскі. «А як жа ж!» — зухавата адказаў незнаёмец. Вось гэта сюрпрыз! 62-гадовы Іван Кадол, як высветлілася, нядаўна вярнуўся з Расіі на радзіму назаўсёды. Пайшоў на пенсію з пасады намесніка начальніка Белгародскага рэгіянальнага аддзялення Усерасійскага добраахвотнага пажарнага таварыства. І прыехаў у бацькоўскую хату, якую даўно «прычыпурыў», наведваючыся пастаянна ў Іванкаўшчыну ўлетку.
— Людзі з далёкага замежжа на радзіму вяртаюцца. Вось і я вырашыў бліжэй да каранёў сваіх трымацца, — падзяліўся суразмоўца. — Зараз у мяне від на жыхарства. Жонка паехала да дачкі ў Маскву, а я сюды, на радзіму! Не жывецца мне ў гарадах, у вёсцы адчуваю сябе больш камфортна. І ведаеце, кожнага ранку прачнуся і ўсміхаюся, радуюся родным краявідам.
Фальклорны гурт “Суседачкі” ў 2008 годзе ўдзельнічаў у IV рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце “Фальклор беларускай глыбінкі” і атрымаў дыплом за зберажэнне і папулярызацыю традыцый нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Сядзяць: Дар’я Вягера, Яўгенія Суханіцкая, Таццяна Вягера, Галіна Кадол, у другім радзе — Алена Міхевіч і Іван Кадол
Вось так у жаночы фальклорны гурт арганічна ўпісаўся мужчынскі голас. Ды інакш і быць не магло, бо бацькі надзялілі Івана Кадола сваім талентам і любоўю да фальклору. «У нас так прыгожа мало хто і спяваў, як Дзмітрый і Еўдакія», — зазначылі ледзь не ўголас салісткі пра бацькоў Івана.
І загучала песня. Шырокай ракой лілася яна з сэрцаў: шчырая, непадробная. І зноў у каторы раз вясельныя радкі тэкста спяваліся з нотамі такой журбы, што была падобная яна на галашэнне. Аўтэнтычны спеў, самародкавы, тутэйшы:
Прыбірайся, свацечко,
Ды ўбірайся хуценько,
Бо ўжо ж коні пазапрэжаны,
За варота пазаведзе-е-ены.
Хадзем, мамко, у камору,
Да падзелім дабро з табою...
Табе, мамко, ніт, бярдзечко,
А мне, маладой, палаце-е-енечко.
Выграбай, мамко, жар-жар,
Будзе табе дочкі жаль...
Агляніса, маці, агляніса,
Ці ўся сям’я ў хаце...
Адна песня змяняла другую, але кожная была пра жаночую долю: «На зялёным лузе траўка зеляная, да за харошым мужам жонка маладая»; «Ой, пад вішанькай, да пад дубчыкам, там гуляла дзеўчына са сваім любчыкам». І, канечне, напрыканцы была песня ўкраінска-беларускага памежжа:
Біла мене маці з ночы
За Йванкавы кары очы,
Шчэ й казала буду біці,
Як буду Йванка любіці...
Ды іванкаўшчынскія жанчынкі лепш за буранаўскіх спяваюць! — падумалася мне. А сакрэт у тым, што песні — адлюстраванне іх асабістай долі.
Мальвіна Жыльская чытае вершы свайго брата Мікалая Гусака з кнігі “Далёкае блізка”
Хрысціне Суханіцкай — соты год!
* * *
Мяркую, што Іванкаўшчына — адзіная вёска, у якой сёння ёсць вуліца «17 партз’езда». Тут жыве родная сястра вучоных Гусакоў — ветэран педагагічнай працы Мальвіна Жыльская. Настаўніцай пачатковых класаў адпрацавала яна 40 гадоў у роднай школцы. Тут вучыліся і яе браты, якія сталі гонарам айчыннай навукі. Тут настаўнічаў і муж, пазней яго перавялі ў Мялешкавічы.
28 гадоў як гаспадар памёр, Мальвіна Адамаўна адна. Няма ўжо і двух яе братоў. Толькі Мікалай Адамавіч Гусак, сусветна вядомы фізік, жыве і працуе ў Мінску ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце і часта тэлефануе сястры. Біяграфія гэтага вучонага, ураджэнца палескай вёскі Іванкаўшчына, уключана ў два выданні энцыклапедыі «Кто есть кто в мире» прэстыжнага амерыканскага выдавецтва Marquis за 2010 і 2012 гады.
— Я пытаюся ў браціка: як жа ты трапіў у такую кнігу? — дзеліцца Мальвіна Адамаўна. — А ён сказаў, што выдаўцы самі яго адшукалі і ўнеслі. Энцыклапедыя тая мо тры кіло важыць... У 1956-м Мікола скончыў фізфак БДУ, быў накіраваны на працу ў Акадэмію навук БССР. Кандыдацкую абараніў, потым, у 1989-м, доктарскую. Назвы яго работ вельмі складаныя, наколькі разумею, ён зрабіў важкі ўклад у абаронную справу. А нядаўна падараваў мне і кніжачку ўласных вершаў «Далёкае блізка». Сябра яго фізік Станіслаў Астапчык прымусіў выдаць літаратурныя спробы. Скажу вам шчыра: і фізік, і лірык мой браток, працытую толькі адзін яго верш: «Я цуд зімою неяк напаткаў, сышоўшы са знаёмае сцяжынкі: ручай празрысты пад ільдом хістаў жывых травінак гнуткія сцяблінкі».
Характары вельмі добрыя ва ўсіх маіх братоў. Гады два як памёр старэйшы наш, Аляксей. Ён быў выдатным матэматыкам, працаваў у Белдзяржуніверсітэце, напісаў шмат падручнікаў. А самы малодшы, Сяргей, з залатым медалём скончыў рускамоўную школу ў Мазыры. Веды трывалыя меў, марыў стаць лётчыкам. Ездзіў у Саратаўскую вобласць, імкнуўся паступіць. Але не вытрымаў іспыту па фізічнай загартоўцы, хаця і трывушчы быў. Пайшоў у філалогію, быў рэктарам Брэсцкага педінстытута.
Уяўляеце, якую вядомасць маленькай палескай вёсачцы Іванкаўшчына прынесла толькі адна сям’я Гусакоў? І як гэта здорава, што славуты вучоны і сёння сэрцам горнецца да свайго вытоку, што прыгажосць зямлі бацькоўскай натхняе яго на стварэнне цудоўных паэтычных радкоў.
Няхай жа не перарываецца вечная наша повязь з радзімай!
Па дарозе ў вёску самі сабой згадваліся радкі інтэрнацыянальнай песні нашага беларуска-ўкраінскага Палесся:
Іванка, ты Іванка,
Сарочка-вышыванка,
Высокі тай стрункі,
Высокі тай стрункі,
Шчэ й на барадзе ямка.
Ехала я, каб пачуць песні фальклорнага гурта «Суседачкі», што з 1985 года паяднаў жанчын пенсійнага ўзросту пад кіраўніцтвам загадчыцы сельскай бібліятэкі-клуба Алены Міхевіч. У свой час ёй давялося пашчыраваць даяркай, брыгадзірам жывёлагадоўчай фермы. Апошнія 15 гадоў Алена Васільеўна загадвае мясцовым асяродкам культуры.
«Суседачкі» па яе клічу аператыўна сабраліся ў бібліятэцы на спевы. Прытупалі, аддыхаліся і пачаргова падзяліліся перажытым. І ў гэты момант на парозе клуба імпэтна ўзнік мужчына. «Дык вы, мабыць, Іван?» — спытала я, спадзеючыся абраць артыстычнага складу чалавека сімвалам назвы вёскі. «А як жа ж!» — зухавата адказаў незнаёмец. Вось гэта сюрпрыз! 62-гадовы Іван Кадол, як высветлілася, нядаўна вярнуўся з Расіі на радзіму назаўсёды. Пайшоў на пенсію з пасады намесніка начальніка Белгародскага рэгіянальнага аддзялення Усерасійскага добраахвотнага пажарнага таварыства. І прыехаў у бацькоўскую хату, якую даўно «прычыпурыў», наведваючыся пастаянна ў Іванкаўшчыну ўлетку.
— Людзі з далёкага замежжа на радзіму вяртаюцца. Вось і я вырашыў бліжэй да каранёў сваіх трымацца, — падзяліўся суразмоўца. — Зараз у мяне від на жыхарства. Жонка паехала да дачкі ў Маскву, а я сюды, на радзіму! Не жывецца мне ў гарадах, у вёсцы адчуваю сябе больш камфортна. І ведаеце, кожнага ранку прачнуся і ўсміхаюся, радуюся родным краявідам.
Фальклорны гурт “Суседачкі” ў 2008 годзе ўдзельнічаў у IV рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце “Фальклор беларускай глыбінкі” і атрымаў дыплом за зберажэнне і папулярызацыю традыцый нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Сядзяць: Дар’я Вягера, Яўгенія Суханіцкая, Таццяна Вягера, Галіна Кадол, у другім радзе — Алена Міхевіч і Іван Кадол
Мальвіна Жыльская чытае вершы свайго брата Мікалая Гусака з кнігі “Далёкае блізка”Таццяна Вягера:
— Вы не знаеце вайны? А мы падлетачкамі яе перажылі. Многіх у Германію гналі. Збор быў у Мазыры, у школе непадалёк ад цяперашняй аўтастанцыі. Коней шмат там стаяла. А мацяры плачуць, плачуць. Я толькі дайшла да ганка, і калі сказала, што кароста ў мяне, нават у будынак не ўпусцілі. Вярнуласа... Два браты мае Грыша і Іван на вайне загінулі. Самая малодшая я цяпер з сястрыц сваіх. Хрысціне ўжо ідзе соты год, жыве тут паблізу ў Іванкаўшчыне, а Марыі — 102, яна ў Слуцку... Дзетак мне Бог не даў. Чалавек мой гадоў дваццаць як памер. Вельмі ўсё ўмеў рабіць, але ж і гарэлку хацеў піць. Бывала, штось на мяне п’яны кажа, а я не зважаю — пяю ў другой хаце. Тады і ён падыдзе, далучаецца, і спяваем удваіх...Усяго 26 жыхароў жыло ў Іванкаўшчыне — хутары Мялешкавіцкай воласці ў 1900 годзе. А ў ваколіцах мелася яшчэ паўтара дзясяткі хутароў. У 1934-м тут арганізавалі калгас “17 партыйны з’езд”. Пачалося асушэнне балотаў. Больш як 80 сяльчан удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. 50 загінулі ў баях, прапалі без вестак, памерлі ад ран, знішчаны ў варожай няволі. Вёска была вызвалена ад акупантаў 1 студзеня 1944 года часцямі 7-га кавалерыйскага корпусу Чырвонай Арміі з удзелам Мазырскай партызанскай брыгады імя А. Неўскага. Пачалося аднаўленне калгаса. А ў 1960-м яго далучылі да саўгаса “Мазырскі”, потым — да саўгасаў “Каменка” і “Чырвоны Сцяг”. 102 двары і 179 жыхароў было ў Іванкаўшчыне ў 2001 годзе. Зараз у вёсцы жывуць толькі 54 чалавекі. Іванкаўшчына — радзіма трох беларускіх вучоных, братоў Гусакоў: кандыдата фізіка-матэматычных навук, прафесара Аляксея Адамавіча, кандыдата філалагічных навук Сяргея Адамавіча і доктара фізіка-матэматычных навук Мікалая Адамавіча.
Галіна Кадол:
— Нарадзілася я 6 студзеня 1944 года на санях, у лесе... Вужыла! Ды жыццё яшчэ дала пяці сыночкам і дачушцы. Усе тут паблізу, на Мазыршчыне. Часта прыязджаюць. Маю 13 унукаў і аднаго праўнучка. Трымаю кароўку, свіней.Яўгенія Суханіцкая:
— Працавала паштальёнам і начальнікам пошты па сумяшчальніцтву. Шмат паагітавала ў свой час, каб жыхары нашы выпісвалі «Гомельскую праўду». А пазней 14 год бібліятэкарскай справе аддала. Так і далучылася да астатніх спявачак.Дар’я Вягера:
— Мой бацько Павел Сям’ёнавіч Захарэнко з вайны не вярнуўся. У 49-м ці 50-м маці памерла. Асталіса мы, тры дачкі. Большая завербаваласа. Потым і меншая з дому з’ехала. А я 9 год жыла адна ў хаце. Годы цяжолыя былі. У 15 год пайшла на работу ў калгас. Па 13 сотак жыта сярпом жала, прэміі атрымоўвала... Прыйшоў да мяне прымак. 30 гадоў пражылі. Памёр ён, ды і сыночка аднаго пахавала. Яшчэ чацвёра дзетак маю, у траіх вышэйшая адукацыя. Любімых песень шмат. Напрыклад, «Мчацца гусі вераніцай...»
Хрысціне Суханіцкай — соты год!Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Селфи из родзала: мифы и правда о современном родильном доме
- 10:21
- 05.03.2016
- 46827
-
Мать героя Чернобыля рассказала о сыне
- 09:49
- 26.04.2016
- 40284
-
Это спецназ, детка: корреспондент «ГП» побывала в войсковой части, воевавшей в Афганистане
- 16:59
- 22.05.2015
- 26384
-
Гомельчанин, служивший в спецназе ГРУ в Афганистане, рассказал, как выжил на войне
- 17:10
- 15.11.2016
- 23018
-
Гомельский похоронщик объявлен в розыск
- 09:11
- 01.12.2016
- 21343
-
Как Мозырь стал Астраханью, а Владимир Епифанцев — правильным прокурором
- 00:26
- 09.06.2014
- 15042
-
Гомельчанин-контрактник рассказал о службе в единственной в Беларуси миротворческой роте
- 13:06
- 04.09.2014
- 14990
-
Ядерные бомбы, бомбардировщики-шпионы, обман западных ПВО… Какие еще тайны хранит заброшенный аэродром в Зябровке?
- 14:00
- 18.08.2014
- 14858
-
Рядом с могилой ветерана неожиданно для его родственников появилось чужое захоронение
- 14:56
- 07.07.2017
- 14523
-
Обыкновенная трансплантология: пересадка почек в Гомеле идет в рабочем порядке
- 13:50
- 08.05.2026
- 14028