Рогачёвский район

Публикации от 09.05.2021 и ранее
Арыенцір — якасць
Арыенцір — якасць
Мадэрнізацыя ўчастка расфасоўкі і ўпакоўкі стэрылізаванага згушчанага малака ажыццяўляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2007 — 2010 гады на мясцовым малочнакансервавым камбінаце. У мінулым годзе на гэтым вытворчым падраздзяленні асвоена 3,8 мільярда рублёў. Год якасці адлюструецца і на іншай прадукцыі рагачоўцаў: працягваецца тэхнічнае перааснашчэнне завода “Дыяпраектар”. У 2009 годзе на гэта было накіравана 350 мільёнаў рублёў.
Трещат морозы. И трубы тоже
Трещат морозы. И трубы тоже
Серьезно ударили крещенские морозы по центральному водопроводу города. Как проинформировал пресс-секретарь областного управления МЧС Руслан Габрилев, причиной аварии стали усилившиеся в последние дни морозы. Прорыв трубопровода произошел 21 января около пяти часов утра. Половина города оказалась без холодного водоснабжения. В том числе и больница. Проанализировав сложившуюся ситуацию, районные власти оперативно организовали подвоз питьевой и технической воды для нужд медицинского учреждения. На поврежденном участке были организованы активные ремонтные работы. Водоснабжение в городе восстановлено полностью около десяти часов утра.
Аркі для сельскай гаспадаркі
Аркі для сельскай гаспадаркі
Калектыў ААТ “Рагачоўскі агратэхсервіс” за 2009 год зрабіў тры арачных збудаванні для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Адно з іх устаноўлена ў СВК “Азяраны” на тэрыторыі свайго раёна, два — у гаспадарках Веткаўшчыны.
Будзе новая запраўка
Будзе новая запраўка
Новая заправачная станцыя будзе ўзводзіцца каля вёскі Шчыбрын. Нядаўна раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне выдзеліць у арэнду на 20 гадоў зямельны ўчастак таварыству з абмежаванай адказнасцю “АскаПлюс”. У яго планах таксама будаўніцтва магазіна і станцыі па мыццю аўтамабіляў.
Фермы нібы цацкі
Фермы нібы цацкі
У раёне актыўна вядзецца аднаўленне ферм. Толькі сёлета капітальна адрамантавалі і перааснасцілі 14 жывёлагадоўчых аб’ектаў у сельгаскааператывах “Гадзілавічы”, “Вялікастралкоўскі”, эксперыментальнай базе “Доўск”, іншых гаспадарках. Заменена 12 малакапровадаў, 28 транспарцёраў, шэсць халадзільнікаў, пабудаваны дзве летнія пляцоўкі, адрамантаваны чатыры малочныя блокі на фермах. Акрамя гэтага, добраўпарадкаваны пяць пакояў адпачынку.
Памяць гэта свяшчэнная
Памяць гэта свяшчэнная
На тэрыторыі Журавіцкага сельскага Савета шмат робіцца па добраўпарадкаванню воінскіх захаванняў. Толькі сёлета сумеснымі намаганнямі калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Савета, адрамантавана 15 помнікаў воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай, адноўлена 1,5 кіламетра агароджаў.
Гран-пры ў рагачоўцаў
Гран-пры ў рагачоўцаў
На міжнародным конкурсе па вакальнаму майстэрству і харэаграфіі, які праходзіў у Мінску ў рамках фестывальнага руху краін СНД і Балтыі, добра выступілі прадстаўнікі Рагачоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Гран-пры прысудзілі спявачцы Іне Галубцовай — загадчыцы эстраднага аддзялення школы. Яна ўзнагароджана пуцёўкай у Італію. Другое месца на фестывалі заняў калектыў эстраднага танца “Жажда”, якім кіруе выкладчык Юрый Шаўцоў. А Лера Казлова, якая займаецца ў пятым класе эстраднага аддзялення школы, заняла пятае месца.
Не просто “Добрый вечер”,  а золотой
Не просто “Добрый вечер”, а золотой
Золотым дипломом отмечено выступление народного вокального ансамбля “Добрый вечер” на IV Международном фестивале-конкурсе “Невские встречи”, прошедшем в Санкт-Петербурге. Коллектив, которым руководит начальник отдела культуры Рогачевского райисполкома Михаил Зайцев, хорошо известен не только в области, но и за ее пределами. Своими выступлениями артисты всегда создают хорошее настроение, приносят много радости. Жюри конкурса высоко оценило художественный уровень и исполнительское мастерство участников ансамбля. Теперь “Добрый вечер” стал еще и золотым.
Вокны ў італьянскай апрацоўцы
Вокны ў італьянскай апрацоўцы
Мясцовы лясгас пастаянна ўдасканальвае работу па пераапрацоўцы драўніны. Тут ствараецца яшчэ адзін цэх па вытворчасці піламатэрыялаў, вокнаў, дзвярэй, паганажных і іншых вырабаў. Вырабляцца яны будуць на абсталяванні італьянскай вытворчасці.
Даведка без тармазоў
Даведка без тармазоў
Камунальнае жыллёва-эксплуатацыйнае ўнітарнае прадпрыемства “Рагачоў” выконвае 29 адміністрацыйных працэдур па заяўленчаму прынцыпу “аднаго акна”. З пачатку сёлетняга года па зваротах грамадзян тут выдалі 4656 дакументаў. Час на падрыхтоўку і выдачу аднаго складае ў сярэднім не больш як восем хвілін. Ва ўсіх службах забяспечана ўзаемазамяняль-насць работнікаў.
Наша дружба и надежна, и крепка!
Наша дружба и надежна, и крепка!
Эти слова стали своеобразным лейтмотивом проходящего сегодня в райцентре областного тура восьмого республиканского фестиваля национальных культур. В этом форуме дружбы принимают участие более 200 человек из Гомеля и 17 районов области. Среди них представители азербайджанской, армянской, болгарской, еврейской, польской, русской и других культур. На фестивале демонстрируется не только вокальное, инструментальное и хореографическое мастерство, но и декоративно-прикладное творчество и национальные кухни.
Ай ды Смолка!
Ай ды Смолка!
Парадавала сваіх гаспадароў — працаўнікоў СГЦ “Зарэчча” карова Смолка. Яна прынесла адразу тройню: цялушачку і двух бычкоў. “Гэта карова — высокаўдойная, як і многія, якіх я абслугоўваю, — расказала аператар машыннага даення Ніна Харко. — За мінулы год, напрыклад, ад Смолкі атрымана 7172 кілаграма малака”.
Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей