Цацкі для слоўнікавага запасу

  • 1445
  • Ирина БЕРЕЗИНСКАЯ
Поделиться
Раённы агляд-конкурс “Хойніцкі кірмаш гульні і цацкі” прайшоў на базе ясляў-сада № 5 райцэнтра. Як паведаміла метадыст па дашкольным выхаванні Тамара Турчанок, у конкурсе ўдзельнічалі супрацоўнікі дашкольных устаноў адукацыі. Перад дарослымі стаяла задача зрабіць сваімі рукамі і прэзентаваць гульні і цацкі для малых, але менавіта такія, што маюць карыснае прызначэнне: развіваюць логіку, пашыраюць слоўнікавы запас і кругагляд. Пры гэтым цацкі ствараліся з падручных сродкаў: нітак, каляровай паперы, кардону, дошак, тканіны. Пераможцамі ў розных намінацыях сталі калектывы Веляцінскага, Барысаўшчанскага, Глінішчанскага, першага і другога дзіцячых садоў г. Хойнікі, а таксама гаспадары конкурсу — прадстаўнікі ясляў-сада № 5. Але галоўнымі пераможцамі сталі выхаванцы
Раённы агляд-конкурс “Хойніцкі кірмаш гульні і цацкі” прайшоў на базе ясляў-сада № 5 райцэнтра. Як паведаміла метадыст па дашкольным выхаванні Тамара Турчанок, у конкурсе ўдзельнічалі супрацоўнікі дашкольных устаноў адукацыі. Перад дарослымі стаяла задача зрабіць сваімі рукамі і прэзентаваць гульні і цацкі для малых, але менавіта такія, што маюць карыснае прызначэнне: развіваюць логіку, пашыраюць слоўнікавы запас і кругагляд. Пры гэтым цацкі ствараліся з падручных сродкаў: нітак, каляровай паперы, кардону, дошак, тканіны. Пераможцамі ў розных намінацыях сталі калектывы Веляцінскага, Барысаўшчанскага, Глінішчанскага, першага і другога дзіцячых садоў г. Хойнікі, а таксама гаспадары конкурсу — прадстаўнікі ясляў-сада № 5. Але галоўнымі пераможцамі сталі выхаванцы садкоў, у якіх з’явіліся арыгінальныя самаробныя цацкі і гульні.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей