Урачыстае адкрыццё сельскага Дома культуры адбылося ў вёсцы Веляцін Хойніцкага раёна

  • 1696
  • Гомельская правда
Поделиться
Урачыстае адкрыццё сельскага Дома культуры адбылося ў вёсцы Веляцін Хойніцкага раёна. Пра гэта доўгачаканае наваселле жыхары аграгарадка марылі даўно, і вось, нарэшцэ, жаданая падзея ажыццявілася. Прасторная глядзельная зала, танцпол, фальклорна-этнаграфічны музей і бібліятэка з чытальнай залай — такі ўзровень камфорту цяпер даступны і веляцінцам. Святкаванне было прымеркавана да важнай даты ў гісторыі вобласці — 75-годдзя з дня яе заснавання. На ўрачыстым адкрыцці дырэктар ТАА “Проектгрупп” Мікалай Банцэвіч перадаў сімвалічны ключ дырэктару Дома культуры Алене Ігараўне Яромчык, а запаветную стужку на шляху да клуба перарэзалі начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алег Рыжкоў і намеснік старшыні райвыканкама Жанна Чарняўская. Затым гасцей наваселля запрасілі ў глядзельную
Урачыстае адкрыццё сельскага Дома культуры адбылося ў вёсцы Веляцін Хойніцкага раёна. Пра гэта доўгачаканае наваселле жыхары аграгарадка марылі даўно, і вось, нарэшцэ, жаданая падзея ажыццявілася. Прасторная глядзельная зала, танцпол, фальклорна-этнаграфічны музей і бібліятэка з чытальнай залай — такі ўзровень камфорту цяпер даступны і веляцінцам. Святкаванне было прымеркавана да важнай даты ў гісторыі вобласці — 75-годдзя з дня яе заснавання. На ўрачыстым адкрыцці дырэктар ТАА “Проектгрупп” Мікалай Банцэвіч перадаў сімвалічны ключ дырэктару Дома культуры Алене Ігараўне Яромчык, а запаветную стужку на шляху да клуба перарэзалі начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алег Рыжкоў і намеснік старшыні райвыканкама Жанна Чарняўская. Затым гасцей наваселля запрасілі ў глядзельную залу. Канцэрт “Гомельская вобласць. 75 слаўных гадоў” падрыхтавалі мастацкія калектывы аддзела культуры райвыканкама: артысты самадзейнасці гарадскога клуба і народны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў “Крыніца”.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей