Беларускія іконы ХVII — ХХ стагоддзяў прадстаўлены на выставе ў галерэі Г. Х. Вашчанкі

  • 1995
  • Гомельская правда Андрэй Скідан
Поделиться
Беларускія іконы ХVII — ХХ стагоддзяў з фондаў Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава прадстаўлены на выставе ў галерэі Г. Х. Вашчанкі ў Гомелі. У іх выразна адбіліся этапы працэсу ўзаемадзеяння праваслаўнага іканапісу з заходнееўрапейскім жывапісам. У якасці ўзораў кампазіцый шырока выкарыстоўваліся гравюры з беларускіх ды ўкраінскіх друкаваных выданняў. У іконах, напісаных сельскімі майстрамі, праглядае спадчына беларускай школы іканапісу з яе рэнесанснымі рысамі альбо традыцыя сармацкага партрэта, што імкнуўся перадаць вобраз шляхціча як амаль міфічнага героя. З той эпохі паходзіць традыцыя залатога прачаканенага ляўкаса, якая захоўваецца ў іконах бабіцкай іканапіснай школы ажно да канца ХІХ стагоддзя (па назве вёскі
Беларускія іконы ХVII — ХХ стагоддзяў з фондаў Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава прадстаўлены на выставе ў галерэі Г. Х. Вашчанкі ў Гомелі. У іх выразна адбіліся этапы працэсу ўзаемадзеяння праваслаўнага іканапісу з заходнееўрапейскім жывапісам. У якасці ўзораў кампазіцый шырока выкарыстоўваліся гравюры з беларускіх ды ўкраінскіх друкаваных выданняў. У іконах, напісаных сельскімі майстрамі, праглядае спадчына беларускай школы іканапісу з яе рэнесанснымі рысамі альбо традыцыя сармацкага партрэта, што імкнуўся перадаць вобраз шляхціча як амаль міфічнага героя. З той эпохі паходзіць традыцыя залатога прачаканенага ляўкаса, якая захоўваецца ў іконах бабіцкай іканапіснай школы ажно да канца ХІХ стагоддзя (па назве вёскі Бабічы Чачэрскага раёна).

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей