Вучаніца 11-га класса стала пераможцай абласной алімпіяды па беларускай мове

  • 3279
  • Гомельская правда
Поделиться
Вучаніца 11-га класса школы № 1 райцэнтра Алеся Дашук стала пераможцай абласной алімпіяды па беларускай мове. Для Хойніцкага раёна гэта сапраўдная падзея. Як распавяла дырэктар школы Людміла Толмач, у мінулым годзе дзяўчына таксама прывезла дыплом з абласной алімпіяды, але трэцяй ступені. І вось у выпускным класе Алеся стала першай, паспяхова пераадолеўшы тры туры філалагічных спаборніцтваў: водгук на твор мастацкай літаратуры, лінгвістычны конкурс і вуснае выказванне. Такім чынам, яна ўжо забяспечыла сабе 10 балаў на школьным экзамене па беларускай мове і 100-бальны сертыфікат на цэнтралізаваным тэсціраванні па гэтым жа прадмеце. Наперадзе — заключны этап спаборніцтваў — так бы мовіць, рэспубліканскі фінал. Зараз Алеся рыхтуецца да яго на адмысловых зборах для алімпіядных каманд вобласці. Дарэчы, калі яна вернецца, у школе плануюць арганізаваць «круглы стол» з удзелам малодшых
Вучаніца 11-га класса школы № 1 райцэнтра Алеся Дашук стала пераможцай абласной алімпіяды па беларускай мове. Для Хойніцкага раёна гэта сапраўдная падзея. Як распавяла дырэктар школы Людміла Толмач, у мінулым годзе дзяўчына таксама прывезла дыплом з абласной алімпіяды, але трэцяй ступені. І вось у выпускным класе Алеся стала першай, паспяхова пераадолеўшы тры туры філалагічных спаборніцтваў: водгук на твор мастацкай літаратуры, лінгвістычны конкурс і вуснае выказванне. Такім чынам, яна ўжо забяспечыла сабе 10 балаў на школьным экзамене па беларускай мове і 100-бальны сертыфікат на цэнтралізаваным тэсціраванні па гэтым жа прадмеце. Наперадзе — заключны этап спаборніцтваў — так бы мовіць, рэспубліканскі фінал. Зараз Алеся рыхтуецца да яго на адмысловых зборах для алімпіядных каманд вобласці. Дарэчы, калі яна вернецца, у школе плануюць арганізаваць «круглы стол» з удзелам малодшых вучняў. Алеся — таленавітая дзяўчына, мае шмат творчых захапленняў накшталт ігры на гітары, марыць стаць журналістам. Займаецца з дзяўчынай настаўніца беларускай мовы Яўгенія Анісенка.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей