Завяршылася раённая спартакіяда сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі па зімоваму мнагабор’ю “Абаронца Радзімы”

  • 1224
  • Гомельская правда
Поделиться
Завяршылася раённая спартакіяда сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі па зімоваму мнагабор’ю “Абаронца Радзімы”. У ёй удзельнічалі школьнікі і навучэнцы мясцовага педагагічнага каледжа. Юнакі 15 — 16 і 17 — 18 гадоў спаборнічалі ў падцягванні на перакладзіне, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, лыжнай гонцы на пяць кіламетраў. У агульнакамандным заліку лепшымі аказаліся каманды гімназістаў (1-е месца), а таксама школьнікаў з аграгарадка Уборак і лоеўскай СШ імя Героя Савецкага Саюза А. Казлова. Перамогу сваёй камандзе прынеслі гімназісты Аляксандр Музычэнка, Уладзіслаў Вінічак і Вадзім Рагачоў, якія вызначыліся ў асабістым заліку.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей