Лаяўчанка Гелена Краўчанка атрымала прыз у конкурсе «Міс крыштальная жамчужына»

  • 1567
  • Гомельская правда
Поделиться
У абласным конкурсе «Міс крыштальная жамчужына» сярод дзяўчат з абмежаванымі магчымасцямі, што адбыўся ў Калінкавічах, прыз сімпатый гледачоў заваявала лаяўчанка Гелена Краўчанка. Загадчыца аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анжэла Бычок адзначыла, што ў гэтым творчым спаборніцтве ўдзельнічалі прадстаўнікі 26 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гомельшчыны. Патрабавалася раскрыць свае здольнасці мастацкага ўвасаблення ў намінацыях «Візітоўка», «Фотамадэль», «Талент». У апошняй Гелене і ўдалося пакарыць гледачоў. Яна паказала свой шыкоўны блакітны ўбор «Хваля Дняпра» і выканала на акардэоне вальс. Гледачы шчодра апладзіравалі лаяўчанцы. Дарэчы, у мінулым годзе Гелена выдатна выступіла на фестывалях людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Рэчыцы і Жлобіне. А яшчэ яна піша вершы і друкуецца ў раёнцы «Лоеўскі край».

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей