У Меркулавіцкім сельскім Доме культуры адбылося свята музыкі

  • 1417
  • Гомельская правда
Поделиться
Слухалі музыку, каштавалі манты У рамках раённага адборачнага тура рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Меркулавіцкім сельскім Доме культуры адбылося свята музыкі. Гэта была першая спроба дэманстрацыі нумароў мастацкай самадзейнасці жыхароў раёна, чые карані бяруць свой пачатак па-за межамі Беларусі, у іншых краінах свету, расказала выконваючая абавязкі начальніка аддзела культуры райвыканкама Алена Фенік. Пакуль самадзейныя артысты — прадстаўнікі 19 нацыянальнасцей — спявалі і дэманстравалі свой музычны талент, прысутныя змаглі пакаштаваць іх нацыянальныя стравы: беларускія дранікі, казахскія манты, нямецкі шніцаль, татарскія булачкі. Каларытным дэкорам свята стала выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Святланы Далганоўскай, выступленні Роберта Рыбянчанкі, Вольгі Качаргі, саліста Івана Ізотава, фальклорнага калектыву Батвінаў­скага КСЦ «Ружаначка».

Слухалі музыку, каштавалі манты

У рамках раённага адборачнага тура рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Меркулавіцкім сельскім Доме культуры адбылося свята музыкі. Гэта была першая спроба дэманстрацыі нумароў мастацкай самадзейнасці жыхароў раёна, чые карані бяруць свой пачатак па-за межамі Беларусі, у іншых краінах свету, расказала выконваючая абавязкі начальніка аддзела культуры райвыканкама Алена Фенік. Пакуль самадзейныя артысты — прадстаўнікі 19 нацыянальнасцей — спявалі і дэманстравалі свой музычны талент, прысутныя змаглі пакаштаваць іх нацыянальныя стравы: беларускія дранікі, казахскія манты, нямецкі шніцаль, татарскія булачкі. Каларытным дэкорам свята стала выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Святланы Далганоўскай, выступленні Роберта Рыбянчанкі, Вольгі Качаргі, саліста Івана Ізотава, фальклорнага калектыву Батвінаў­скага КСЦ «Ружаначка».

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей