Плануецца атрымаць не менш чым па дзесяць цэнтнераў валакна лёну з гектара

  • 1543
  • Гомельская правда С. ДАРОЖНЫ
Поделиться
Лён не ідзе на паклон На 1186 гектарах вырошчваюць сёлета лён у раёне, што больш, чым у папярэднія гады. Яго ўжо выцерабілі на ўсёй плошчы і расцялілі пад жнівеньскія росы. Як вобразна зазначыў дырэктар Уваравіцкага льнозавода Васіль Сянько, лён сам не ідзе на паклон. Перш чым завезці яго на перапрацоўку, шмат трэба папрацаваць у полі. Даўгунец павінен вызначаны час адляжацца, падсохнуць. Яго трэба павярнуць, падварушыць, а затым запрасаваць. Для гэтага на заводзе ёсць неабходная тэхніка, у тым ліку пяць высокапрадукцыйных варушыльнікаў айчыннай вытворчасці. Яны ўжо ўключаны ў работу. Негледзячы на тое, што год неспрыяльны для вырошчвання лёну, плануецца атрымаць не менш
Лён не ідзе на паклон На 1186 гектарах вырошчваюць сёлета лён у раёне, што больш, чым у папярэднія гады. Яго ўжо выцерабілі на ўсёй плошчы і расцялілі пад жнівеньскія росы. Як вобразна зазначыў дырэктар Уваравіцкага льнозавода Васіль Сянько, лён сам не ідзе на паклон. Перш чым завезці яго на перапрацоўку, шмат трэба папрацаваць у полі. Даўгунец павінен вызначаны час адляжацца, падсохнуць. Яго трэба павярнуць, падварушыць, а затым запрасаваць. Для гэтага на заводзе ёсць неабходная тэхніка, у тым ліку пяць высокапрадукцыйных варушыльнікаў айчыннай вытворчасці. Яны ўжо ўключаны ў работу. Негледзячы на тое, што год неспрыяльны для вырошчвання лёну, плануецца атрымаць не менш чым па дзесяць цэнтнераў валакна з гектара.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей