Няхай хата будзе ўсім багата!

  • 1410
  • Гомельская правда Ксенія КАМАР
Поделиться
Палескі сялянскі побыт прадставіў аддзел культуры Жыткавіцкага раёна на свяце Купалля, якое прайшло ў аграгарадку Александрыя на Магілёўшчыне. У свяце прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, госці з Расіі і Украіны. Купалле над Дняпром сёлета сабрала каля 15 тысяч чалавек. Але падворак Жыткаўшчыны не згубіўся: у імправізаваную сялянскую хату госці ішлі гужам. Ткацкі станок, на якім увішная ткачыха навучала старажытнаму майстэрству ўсіх жадаючых, карыстаўся вялікім поспехам. А звонкія галасы ўдзельніц народнага ансамбля песні “Жытніца” не дазвалялі прайсці міма. Як расказала кіраўнік ансамбля, дырэктар гарадскога цэнтра культуры Таццяна Еўлаш, нават дожджык не здолеў разагнаць гасцей. Так што “Палескаму шынку” з гарачай юшкай і
Палескі сялянскі побыт прадставіў аддзел культуры Жыткавіцкага раёна на свяце Купалля, якое прайшло ў аграгарадку Александрыя на Магілёўшчыне. У свяце прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, госці з Расіі і Украіны. Купалле над Дняпром сёлета сабрала каля 15 тысяч чалавек. Але падворак Жыткаўшчыны не згубіўся: у імправізаваную сялянскую хату госці ішлі гужам. Ткацкі станок, на якім увішная ткачыха навучала старажытнаму майстэрству ўсіх жадаючых, карыстаўся вялікім поспехам. А звонкія галасы ўдзельніц народнага ансамбля песні “Жытніца” не дазвалялі прайсці міма. Як расказала кіраўнік ансамбля, дырэктар гарадскога цэнтра культуры Таццяна Еўлаш, нават дожджык не здолеў разагнаць гасцей. Так што “Палескаму шынку” з гарачай юшкай і шашлыком з рыбы, якія рыхтавалі ўмельцы рыбгаса “Белае”, пуста­ваць не прыйшлося. Жыткаўчан будуць чакаць у Александрыі і ў наступным годзе.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей