За любоў — прэмія

  • 1342
  • Гомельская правда
Поделиться
У раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя беларускага пісьменніка Аляксандра Капусціна. Заснавана яна была ў 1997 годзе абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Жлобінскім райвыканкамам у гонар знакамітага земляка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца вёскі Старая Рудня, ганаровага грамадзяніна Жлобіна Аляксандра Пятровіча Капусціна, якi дарэчы, працаваў i ў “Гомельскай праўдзе”. Стала ўжо традыцыяй уручаць яе штогод у дзень нараджэння пісьменніка — 12 лютага. Сёлета гэтай пашаны ўдастоілася пісьменніца, педагог Валянціна Кадзетава, якая ўжо шмат гадоў жыве і працуе на Жлобіншчыне. Былі адзначаны яе празаічныя творы, якія прасякнуты любоўю да роднай зямлі.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей