“Фэст” ізноў лепшы

  • 1254
  • Гомельская правда
Поделиться
Вянок беларускіх танцаў выканаў ансамбль народна-бытавога танца “Фэст” (кіраўнік Алена Івахненка) на конкурсе маладых талентаў Лоеўшчыны “Зорная крынічка”, які сабраў 30 калектываў раёна. На сцэнічнай пляцоўцы ў парку райцэнтра ўдзельнiкi спаборнічалі ў чатырох намінацыях — народна-бытавыя, усходнія, сучасныя і бальныя танцы. Адбылося сапраўднае свята музыкі і маладосці. “Журы было ў захапленні ад яркіх харэаграфічных малюнкаў, грацыёзнасці выканаўцаў Ганны Пузырынай і Васіля Сільчанкі, — падкрэсліла дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Марыя Шумігай. — “Фэст” і заняў першае месца”.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей