IМIТАЦЫЯ
Або дыскусіі пра гей-парады, пошук замежных сяброў з кашальком і вылучэнне разумнейшага ў кандыдаты.На мiнулым тыднi на падворку аднаго з уласных домаўладанняў у Гомелi адбылася сустрэча. Прыняць у ёй удзел была запрошана i наша газета. Такiм чынам я апынуўся сярод некалькiх дзесяткаў грамадзян. Адны з iх адносiлі сябе да дэмакратычных сiл вобласцi, другiя — да прэтэндэнтаў у кандыдаты. Адным словам, аргкамiтэт так званага форуму дэмакратычных арганiзацый вобласцi праводзiў сустрэчу ca сваiмi патэнцыяльнымі кандыдатамi ў прэзiдэнты нашай краiны. Былi сярод прысутных і тыя, хто, як кажуць, проста цiкавiцца. Я заняў месца блiжэй i добрасумленна слухаў, намагаючыся намаляваць для сябе пэўную карцiну:
Або дыскусіі пра гей-парады, пошук замежных сяброў з кашальком і вылучэнне разумнейшага ў кандыдаты.
На мiнулым тыднi на падворку аднаго з уласных домаўладанняў у Гомелi адбылася сустрэча. Прыняць у ёй удзел была запрошана i наша газета. Такiм чынам я апынуўся сярод некалькiх дзесяткаў грамадзян. Адны з iх адносiлі сябе да дэмакратычных сiл вобласцi, другiя — да прэтэндэнтаў у кандыдаты. Адным словам, аргкамiтэт так званага форуму дэмакратычных арганiзацый вобласцi праводзiў сустрэчу ca сваiмi патэнцыяльнымі кандыдатамi ў прэзiдэнты нашай краiны. Былi сярод прысутных і тыя, хто, як кажуць, проста цiкавiцца.
Я заняў месца блiжэй i добрасумленна слухаў, намагаючыся намаляваць для сябе пэўную карцiну: хто ёсць хто. I гэта, скажу вам, было даволi цяжка. Каля дзясятка чалавек, жадаючых стаць прэтэндэнтамi ў кандыдаты, вiдавочна, прыехалi ў Гомель, каб расказаць пра сябе, свае iдэі i прапановы. У вынiку, на мой погляд, не атрымалася нi таго, нi другога, нi трэцяга.
Нiякiх праграм i канкрэтных прапаноў я не пачуў. Стандартныя фразы пра тое, што ўсё дрэнна, трэба нешта мяняць, рабiлi розных прэтэндэнтаў нiбыта аднаяйкавымi блiзнятамi. Прапановамi паляпшэння таксама нiхто не вылучыўся. Неардынарна спрабаваў прыцягнуць да сябе ўвагу прэтэндэнт, якi са словамі “рабiце як я” рэкламаваў... сваю майку. Лепш бы ён вылучыўся, падняўшы нейкае вострае пытанне.
Памылюся, калi скажу, што вострыя пытаннi не ўзнiмалiся наогул. Некаторыя былi агучаны. Напрыклад, цэлую дыскусiю выклiкала пытанне правядзення ў Беларусі… гей-парадаў. Я ніякім чынам не прынiжаю правы сэкс-меньшасцей. Але складваецца ўражанне, што кандыдаты ў прэтэндэнты не вельмі добра ведаюць праблемы простых грамадзян, калi лiчаць, што праблема гей-парадаў такая актуальная для кожнага беларуса на сённяшнi дзень.
Свiстам вылучыўся прэтэндэнт, якi выказваўся за змену канстытуцыi, праўда, не ведаў якой. Ды i як тут у канстытуцыях разабрацца, калi на простае пытанне аб здаровым ладзе жыцця чалавек адказваў, цытую: “Не пью, но иногда выпиваю. Не курю сигареты, несколько раз в неделю курю”. А можа, што iншае курыць?
Прэтэндэнты мелi згоду ў адным — iх занадта многа. Таму асноўным пытаннем сустрэчы сталi дыскусii наконт вылучэння адзiнага кандыдата. Але на гэтым адзiнства скончылася, таму што кожны ў адзiным бачыў сябе.
Словам, прадстаўнiкi розных ідэалогiй ушчэнт заблыталi прысутных i заблыталiся самi. А яшчэ раней, верагодна, заблыталi сваiх замежных сяброў. Таму з нейкай прыкрасцю казалi, што заходнiя партнёры па сутнасцi не iнвестуюць у гэтую кампанiю. I зразумела чаму: вельмi часта ездзiлi да сяброў па грошы. Прычым кожны паасобку iмкнуўся абагнаць iншых прэтэндэнтаў. Сябры i разгубiлiся: каму грошы даваць.
Але ў некаторых прэтэндэнтаў усё ж такi засталiся “кубышкi”. Тыя на сустрэчы былi найбольш упэўненыя, што збяруць неабходную для вылучэння колькасць подпiсаў. Так i казаў адзiн з выступаючых: “А што тут такога? Усе плацяць зборшчыкам подпiсаў, толькi не кажуць пра гэта”. Словам, жадаеце зарабiць — просiм да нас!
А кропкi над “і” кандыдаты ўсё ж такi расставiлi. Адзiн з прэтэндэнтаў падвёў больш-менш зразумелае рэзюмэ, цытую: “Потым будзем разбiрацца, куды iсцi! Хутчэй за ўсё, нiкуды не пойдзем — застанемся на месцы! I яшчэ доўга будзем дыскуціраваць”.
Сапраўды, лепш не скажаш.

Ян ПАЛЕСКІ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Начальник управления КГБ Республики Беларусь по Гомельской области Теребов Сергей Евгеньевич
- 13:55
- 09.05.2026
- 21793
-
Первый заместитель председателя Гомельского облисполкома Микалуцкий Александр Викторович
- 15:08
- 23.12.2015
- 18041
-
Александр Турчин назначен Помощником Президента - главным инспектором по Гомельской области
- 15:49
- 25.06.2015
- 17971
-
Председатель Рогачевского райисполкома Денисенко Сергей Федорович
- 15:17
- 23.12.2015
- 15717
-
В Гомеле презентовали проект «Пудра» (фото)
- 13:55
- 09.05.2026
- 15199
-
Назначение: Председатель комитета по сельскому хозяйству и продовольствию Гомельского облисполкома Метлицкий Сергей Александрович
- 13:55
- 09.05.2026
- 14892
-
Кадровые решения Президента: новые главы администраций Центрального и Советского районов Гомеля
- 14:24
- 07.12.2017
- 14485
-
Заместителю председателя облисполкома Владимиру Горбачеву на прямую линию пытались дозвониться 11 тысяч человек
- 13:14
- 10.02.2015
- 13922
-
Извещение о проведении общественного обсуждения градостроительного проекта «Схема комплексной территориальной организации Гомельской области»
- 10:46
- 10.02.2015
- 12060
-
Кадровые решения Президента: Владимир Дворник назначен заместителем премьер-министра Республики Беларусь
- 13:12
- 04.04.2019
- 11842