Экагарадок з вагонам-саўнай

  • 1158
  • Гомельская правда Ірына ВАСІЛЬЕВА
Поделиться
У вёсцы Веляцін, што на Хойнікшчыне, адбыліся пасяджэнне раённага штаба па будаўніцтву аграгарадка пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Бічана і дзень Паселіцкага сельсавета. Дэпутаты з прадстаўнікамі розных служб райвыканкама наведалі аб’екты сацыяльнай сферы, разам абмеркавалі шляхі хутчэйшага ўхілення недапрацовак, адзначылі станоўчае. Як, напрыклад, выкананне асфальтавых работ, падрыхтоўку дзіцячага сада і стадыёна, аддзялення паштовай сувязі. Адкрыццё ў Веляціне комплекснага прыёмнага пункта, вагона-саўны, СДК, магазіна таксама не абышлі ўвагай.Далей дэпутаты райсавета выказалі пажаданне-просьбу кіраўніцтву Хойніцкага лясгаса, каб работнікі Веляцінскага лясніцтва прыклалі рукі да добраўпарадкавання зямлі, па якой ходзяць. Тым больш, што лес для іх — скарбонка прыродных матэрыялаў для стварэння малых архітэктурных
У вёсцы Веляцін, што на Хойнікшчыне, адбыліся пасяджэнне раённага штаба па будаўніцтву аграгарадка пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Бічана і дзень Паселіцкага сельсавета. Дэпутаты з прадстаўнікамі розных служб райвыканкама наведалі аб’екты сацыяльнай сферы, разам абмеркавалі шляхі хутчэйшага ўхілення недапрацовак, адзначылі станоўчае. Як, напрыклад, выкананне асфальтавых работ, падрыхтоўку дзіцячага сада і стадыёна, аддзялення паштовай сувязі. Адкрыццё ў Веляціне комплекснага прыёмнага пункта, вагона-саўны, СДК, магазіна таксама не абышлі ўвагай.
Далей дэпутаты райсавета выказалі пажаданне-просьбу кіраўніцтву Хойніцкага лясгаса, каб работнікі Веляцінскага лясніцтва прыклалі рукі да добраўпарадкавання зямлі, па якой ходзяць. Тым больш, што лес для іх — скарбонка прыродных матэрыялаў для стварэння малых архітэктурных форм. У Паселіцкай САШ агітбрыгада з ліку вучняў прадэманстравала, як не трэба сябе паводзіць з прыродай, бо зямля — наш агульны дом, а мы ў ім гаспадары.
Хаця работа па ўзаемадзеянні сельсавета з райінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя палепшылася, першачарговая задача па заключэнні дагавораў з мясцовымі жыхарамі на вываз смецця не выканана.
Як адзначыла ў заканчэнні старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Бондар, нельга забываць, што экалагічны фактар і здароўе насельніцтва знаходзяцца ў прамой узаемасувязі. Пры гэтым і ў бліжэйшыя
50 гадоў нельга забываць пра нябачнае радыяцыйнае забруджванне тэрыторыі. Важна сачыць за тым, што выкарыстоўваецца ў ежу, а дары лесу, рэчкі, прадукцыю з уласных падворкаў у абавязковым парадку даследаваць у цэнтры практычнай радыелагічнай культуры ў мясцовай школе.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей