У бібліятэцы імя Леніна адбылася сустрэча Уладзіміра Дворніка з пісьменнікамі Гомельшчыны

  • 2351
  • Гомельская правда
Поделиться
У абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна адбылася сустрэча старшыні абласнога выканаўчага камітэта, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Дворніка з пісьменнікамі Гомельшчыны. Губернатар дэталёва акрэсліў творцам здабыткі рэгіёна ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых галінах. — Мы стараемся ўдзяляць асаблівую ўвагу рэальнаму сектару эканомікі, у прыватнасцi прамысловасці, бо за кошт яе фарміруецца 70% бюджэту, — падкрэсліў Уладзімір Дворнік. — Для таго каб мець дастойны жыццёвы ўзровень на Гомельшчыне, трэба ўдвая павялічыць аб’ём вытворчасці. Цікава было пачуць пра перспектывы рэгіёна, звязаныя з далейшым развіццём Палесся. Прынамсі, пра патэнцыял Петрыкаўскага радовішча калійных солей, які паспрыяе развіццю прамысловай галіны. І, безумоўна, пра не да канца яшчэ разведаныя скарбы Лельчыцкага краю. Такім чынам, губернатар падказаў пісьменнікам шэраг
У абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна адбылася сустрэча старшыні абласнога выканаўчага камітэта, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Дворніка з пісьменнікамі Гомельшчыны. Губернатар дэталёва акрэсліў творцам здабыткі рэгіёна ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых галінах. — Мы стараемся ўдзяляць асаблівую ўвагу рэальнаму сектару эканомікі, у прыватнасцi прамысловасці, бо за кошт яе фарміруецца 70% бюджэту, — падкрэсліў Уладзімір Дворнік. — Для таго каб мець дастойны жыццёвы ўзровень на Гомельшчыне, трэба ўдвая павялічыць аб’ём вытворчасці. Цікава было пачуць пра перспектывы рэгіёна, звязаныя з далейшым развіццём Палесся. Прынамсі, пра патэнцыял Петрыкаўскага радовішча калійных солей, які паспрыяе развіццю прамысловай галіны. І, безумоўна, пра не да канца яшчэ разведаныя скарбы Лельчыцкага краю. Такім чынам, губернатар падказаў пісьменнікам шэраг тэм новых твораў. Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар гарадской газеты «Гомельские ведомости» Уладзімір Гаўрыловіч падзякаваў губернатару за ініцыятыву сустрэчы, падтрымку выдання літаратурных альманахаў і іншых высілкаў пісьменнікаў. — Сімвалічна, што наша сустрэча адбываецца ў Год кнігі. Мастацкую літаратуру ва ўсе часы называлі Падручнікам жыцця, — падкрэсліў старшыня пісьменніцкай арганізацыі рэгіёна. — Важна, каб цікавасць да літаратуры стала духоўнай патрэбай людзей. Уладзімір Гаўрыловіч закрануў пытанне стварэння літаратурнага музея Гомельшчыны. Пачатак гэтай справе ўжо пакладзены супрацоўнікамі краязнаўчага аддзела «Ленінкі», якія сабралі частку матэрыялаў пра Івана Навуменку, Барыса Сачанку, Міколу Мятліцкага, Міхася Башлакова. Губернатар падтрымаў прапанову творцаў аб фінансавай падпiтцы абласнога літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага, а таксама выдання серыі кніг маладых аўтараў рэгіёна.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей