Амаль ва ўсіх гаспадарках Калінкавіцкага раёна прайшлі зажынкі

  • 6180
  • 16:18
  • 24.07.2017
  • Гомельская правда
Поделиться
Пачалася масавая ўборка зерневых культур.
Пачалася масавая ўборка зерневых культур.
Традыцыя святкаваць зажынкі дайшла да нас са старажытнасці. Дзень і час выбіралі не выпадкова. Нашы продкі, якія шанавалі ўсе земляробчыя святы, праводзілі іх 21 ліпеня ў дзень Пракопа Жняца. Лічылі, што «Пракоп летні — жней, жніво пачынае». Яшчэ абавязковая ўмова для зажынак — дзень тыдня. Звычайна праводзілі іх у суботу, аўторак або чацвер. Першы сноп у сям’і пад зажынкавыя песні зжынала маці — захавальніца роду, ці старэйшая дачка. У ранейшыя часы гэты сноп неслі дадому і ставілі ў кут пад абразамі, дзе ён стаяў да канца малацьбы, а потым абмалочвалі асобна. Зерне свяцілі ў царкве і мяшалі з насеннем на новы ўраджай.





Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей