Пантофлі ў горадзе ідэй

  • 2580
  • Гомельская правда
Поделиться
Самыя незвычайныя прапановы студэнтаў для іміджу Гомеля Пераможцамі абласнога конкурсу “Інавацыі — справа маладых”, як і ў мінулым годзе, сталі студэнты Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. Аляксандр Аплачыкаў і Ганна Кеня (на здымку) прысвяцілі свой творчы праект любімаму Гомелю. На іх думку, у яго ёсць усе магчымасці стаць горадам-брэндам. Многія гарады свету заклікаюць турыстаў менавіта сваім унікальным іміджам. Напрыклад, Нью-Ёрк вядомы як горад, якія ніколі не спіць, Амстэрдам — як горад, дзе збываюцца мары. Што казаць пра гарады, якія з’яўляюцца супербрэндамі і, адпаведна, турыстычным “неабходна ўбачыць”, як, напрыклад, Парыж ці Рым. Канешне, у плане гісторыка-культурных каштоўнасцей Гомель знаходзіцца з імі
Самыя незвычайныя прапановы студэнтаў для іміджу Гомеля Пераможцамі абласнога конкурсу “Інавацыі — справа маладых”, як і ў мінулым годзе, сталі студэнты Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. Аляксандр Аплачыкаў і Ганна Кеня (на здымку) прысвяцілі свой творчы праект любімаму Гомелю. На іх думку, у яго ёсць усе магчымасці стаць горадам-брэндам. Многія гарады свету заклікаюць турыстаў менавіта сваім унікальным іміджам. Напрыклад, Нью-Ёрк вядомы як горад, якія ніколі не спіць, Амстэрдам — як горад, дзе збываюцца мары. Што казаць пра гарады, якія з’яўляюцца супербрэндамі і, адпаведна, турыстычным “неабходна ўбачыць”, як, напрыклад, Парыж ці Рым. Канешне, у плане гісторыка-культурных каштоўнасцей Гомель знаходзіцца з імі ў розных вагавых катэгорыях. Але можна пайсці іншым шляхам. Студэнты прапанавалі прасоўваць яго на рынку турпаслуг як горад ідэй. Прыдумалі нават адпаведны лагатып для сувенірнай прадукцыі. А таксама агучылі некалькі канкрэтных прапаноў для пачатку. Ідэі Аляксандра і Ганны яшчэ больш прывабныя тым, што на іх рэалізацыю не трэба фантастычных сродкаў. Напрыклад, гістарычны тралейбус. Хіба складана выбраць транспартны сродак, зрабіць на ім адпаведны надпіс, а замест рэкламы размясціць у ім інфармацыю аб гісторыі горада над Сожам? Ці, напрыклад, зрабіць інфармацыйныя карты больш зручнымі для турыстаў, паставіўшы на іх адметкі “Вы — тут”. Асабліва ўдалай, на мой погляд, з’яўляецца прапанова зрабіць Гомель цэнтрам для рэкламы роднай мовы. Для гэтага на інфармацыйных стэндах у горадзе можна размясціць выявы розных прадметаў і іх беларускамоўныя назвы са слоганам “Беларуская мова — ўнікальная”. На думку студэнтаў мэтазгодна выкарыстоўваць і лайтбоксы, дзе гамяльчане і госці горада змаглі б знайсці, напрыклад, заклік рабіць прыгажуням кампліменты на беларускай мове — з адпаведным перакладам. Запомнілася ідэя конкурсу “Апетытны Гомель”. Тут маладых людзей натхнілі прызнанні іх знаёмых з іншых гарадоў, у якіх архітэктура нашага абласнога цэнтра выклікае асацыяцыі з кандытарскімі вырабамі (у маіх сяброў, дарэчы, такія ж асацыяцыі). Таму было б цікава правесці спаборніцтвы кандытараў, каб уразіць і гамяльчан, і турыстаў арыгінальнымі тортамі ў выглядзе найбольш адметных будынкаў горада. Нагадаем, што ў мінулым годзе ў конкурсе творчых праектаў перамагла Вікторыя Шчыракова. Адной з найбольш яскравых яе ідэй сталі каляровыя пешаходныя пераходы, першы з якіх ужо з’явіўся ў Гомелі. Таму студэнты спадзяюцца, што і іх ідэі не застануцца без увагі. Арганізуе конкурс студэнцкіх ініцыятыў абласны выканаўчы камітэт. У гэтым годзе ў адборачных турах было прадстаўлена 50 праектаў. У фінал прайшлі 18. Другое і трэцяе месца занялі Кацярына Багай (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту) і Аляксандр Мохараў (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны). Дыпломы пераможцам уручыў намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка ў рамках Гомельскага эканамічнага форуму.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей