Каб былі нашы дзеці здаровыя

  • 1401
  • Гомельская правда
Поделиться
Цікавую, а галоўнае неабходную кожнаму дзіцяці дабрачынную акцыю “Дэпутацкі клопат — здароўе дзяцей” распачалі абласны Савет дэпутатаў, Саветы дэпутатаў пярвічнага і базавага ўзроўняў вобласці сумесна з пастаяннай камісіяй по справах моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму. Па інфармацыі сакратара камісіі, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Галіны Цярэшчанкі, дабрачынная акцыя праводзіцца з мэтай паляпшэння здароўя дзяцей Гомельшчыны, развіцця іх цікавасці да спорту, спартыўнага ладу жыцця. Фінансаванне акцыі ажыццяўляецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў дэпутатаў вобласці ўсіх узроўняў, спонсарскіх сродкаў арганізацый і фізічных асоб. Стартуе акцыя 1 верасня. На лінейках у агульнаадукацыйных установах, прысвечаных пачатку навучальнага года, дэпутаты будуць уручаць школьнікам камплекты мячоў і
IMG_2646Цікавую, а галоўнае неабходную кожнаму дзіцяці дабрачынную акцыю “Дэпутацкі клопат — здароўе дзяцей” распачалі абласны Савет дэпутатаў, Саветы дэпутатаў пярвічнага і базавага ўзроўняў вобласці сумесна з пастаяннай камісіяй по справах моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму.
Па інфармацыі сакратара камісіі, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Галіны Цярэшчанкі, дабрачынная акцыя праводзіцца з мэтай паляпшэння здароўя дзяцей Гомельшчыны, развіцця іх цікавасці да спорту, спартыўнага ладу жыцця. Фінансаванне акцыі ажыццяўляецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў дэпутатаў вобласці ўсіх узроўняў, спонсарскіх сродкаў арганізацый і фізічных асоб.
Стартуе акцыя 1 верасня. На лінейках у агульнаадукацыйных установах, прысвечаных пачатку навучальнага года, дэпутаты будуць уручаць школьнікам камплекты мячоў і іншае спартыўнае абсталяванне.

Валянціна ШЛЫКАВА

 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей