Як пайшла каляда калядуючы

  • 5129
  • Гомельская правда
Поделиться
Каляды — старажытнае славянскае свята ў гонар зімовага сонцавароту. Складаецца з Нараджэння Хрыстова 7 студзеня, Шчодрага вечара ў ноч з 13 на 14 студзеня, свята Васіля — першага дня Новага года па старому стылю і Вадохрышча. Каляды пачынаюцца і завяршаюцца поснай сямейнай вячэрай, дзе павiнна быць 12 страў. Гэта куцця з абтоўчанай пшаніцы або пярловых круп, засалоджаная мёдам або салодкай вадой, пірог (свежаспечаны белы хлеб), боршч, грыбы, агуркі, капуста, аладкі з цёртым макам, аўсяны і ягадны кісель, калінавік, які елі з поснымі пампушкамі. Першая вячэра адбывалася 6 студзеня і называлася беднай куццёй, апошняя — хры­шчэнскай. Паміж імі — на Шчодры
Каляды — старажытнае славянскае свята ў гонар зімовага сонцавароту. Складаецца з Нараджэння Хрыстова 7 студзеня, Шчодрага вечара ў ноч з 13 на 14 студзеня, свята Васіля — першага дня Новага года па старому стылю і Вадохрышча. Каляды пачынаюцца і завяршаюцца поснай сямейнай вячэрай, дзе павiнна быць 12 страў. Гэта куцця з абтоўчанай пшаніцы або пярловых круп, засалоджаная мёдам або салодкай вадой, пірог (свежаспечаны белы хлеб), боршч, грыбы, агуркі, капуста, аладкі з цёртым макам, аўсяны і ягадны кісель, калінавік, які елі з поснымі пампушкамі. Першая вячэра адбывалася 6 студзеня і называлася беднай куццёй, апошняя — хры­шчэнскай. Паміж імі — на Шчодры вечар, або стары Новы год, перад Васілём — багатая куцця, таксама з 12 страў, але скаромных. Пра асаблівасці святкавання Нараджэння Хрыстова ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна расказала “ГП” куратар абраду “Юраўскі карагод” Рэгіна ГАМЗОВІЧ: — Перад Ражаством пякуць пірагі для сям’і, а таксама для калядоўшчыкаў, якія прыходзяць пад вокны з каляднай зоркай, каб павіншаваць са святам. Звончыкам звоняць, пытаюцца дазволу: “Добры вечар, пане гаспадару, ці запець песню?” Калі дазволяць, спяваюць калядкі: “Пад Туравам, пад гарадочкам, радуйся, зямля, сын Божы нара­дзіўся!”, “Учора з вячора”, “Ражаство Хрыстова”, “Варвара”, “Дзева сына спарадзіла”, “На Турэцкай гарэ”, “Ой, явор, явор”, “Ой, рана-рана куры папелі” (незамужняй дзеўцы або нежанатаму хлопцу), “Пане Іване, ці спіш, ці ляжыш?”, “Паехала каляда з канца ў канец” і іншыя. Некалі пагашчане на Ражаство хадзілі па вёсцы і насілі царкоўны звон, гукі якога апавяшчалі пра свята. Разам са святаром спявалі псалмы-калядкі, а ў клубе ладзілі сцэнкі на біблейскую тэматыку. На Ражаство ў Пагосце быў кірмаш — прыязджалі сваякі, гасцявалі, святкавалі. Сёння абрад калядавання захоўваюць у сваёй вёсцы жанчыны-пагашчанкі — удзельніцы гурта “Міжрэчча” і мараць пра аднаўленне добрых традыцый на ўсёй Тураўскай зямлі.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей