Добры пачатак — ураджаю дастатак

  • 1828
  • Ксенія КАМАР
Поделиться
Земляробы Гомельшчыны ў гэтыя вераснёвыя дні закладваюць аснову ўраджая-2011.Дажджы значна палепшылі сітуацыю на палях, высушаных летнім сонцам. Гэта дало магчымасць у аптымальныя тэхналагічныя тэрміны — да пачатку верасня — правесці на добрым узроўні сеў азімага рапсу і прыступіць да сяўбы азімых збожжавых культур. Па інфармацыі прэс-службы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, сёлета плошчы пасеваў азімага рапсу павялічаны па вобласці на 8%, пасеваў азімых каласавых — на 15%. Больш плануецца пасеяць як традыцыйных для нашага рэгіёна гатункаў азімых збожжавых — пшаніцы, жыта і трыцікале, так і новай культуры — азімага ячменю, які выспявае да пачатку спякотнай макаўкі лета. У
Земляробы Гомельшчыны ў гэтыя вераснёвыя дні закладваюць аснову ўраджая-2011.
Дажджы значна палепшылі сітуацыю на палях, высушаных летнім сонцам. Гэта дало магчымасць у аптымальныя тэхналагічныя тэрміны — да пачатку верасня — правесці на добрым узроўні сеў азімага рапсу і прыступіць да сяўбы азімых збожжавых культур.
Па інфармацыі прэс-службы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, сёлета плошчы пасеваў азімага рапсу павялічаны па вобласці на 8%, пасеваў азімых каласавых — на 15%. Больш плануецца пасеяць як традыцыйных для нашага рэгіёна гатункаў азімых збожжавых — пшаніцы, жыта і трыцікале, так і новай культуры — азімага ячменю, які выспявае да пачатку спякотнай макаўкі лета.
У структуры азімага кліну рапс заняў у агульнай колькасці 79 тысяч гектараў. Усяго пад ураджай наступнага года на Гомельшчыне запланавана пасеяць 273 985 гектараў азімых збожжавых. Па стане на 2 верасня ў вобласці засеяна азімымі збожжавымі культурамі 18 939 гектараў (7%). Працягваецца апрацоўка глебы, угнаенне (падрыхтавана 53%).
Завяршыць сяўбу азімых збожжавых плануецца да сярэдзіны трэцяй дэкады верасня.
Ксенія КАМАР

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей