Імёны, якія ажываюць аднойчы ў год?
Напярэдадні свята беларускага пісьменнаства мы вырашылі прайсціся па вуліцах Гомеля, названых у гонар вядомых айчынных пісьменнікаў, і распытаць жыхароў, што яны ведаюць пра сваіх знакамітых землякоў.На вуліцы Андрэя Макаёнка Кацярына Краснічэнка расказала, што ў маладосці яна вельмі захаплялася камедыямі гэтага пісьменніка, але цяпер куды больш цікавіцца творчасцю сучасных аўтараў. Праўда, такой літаратурнай дасведчанасці Кацярыны Васільеўны ёсць простае тлумачэнне: яна працуе бібліятэкарам. Сама вуліца Макаёнка па памерах невялікая. Іншыя яе жыхары, у большасці сваёй, ведаюць толькі пра тое, што яна названа ў гонар беларускага драматурга, а вось у якім стагоддзі жыў і тварыў пісьменнік, адказаць не здолелі. Размешчаная непадалёк вуліца Петруся
Напярэдадні свята беларускага пісьменнаства мы вырашылі прайсціся па вуліцах Гомеля, названых у гонар вядомых айчынных пісьменнікаў, і распытаць жыхароў, што яны ведаюць пра сваіх знакамітых землякоў.На вуліцы Андрэя Макаёнка Кацярына Краснічэнка расказала, што ў маладосці яна вельмі захаплялася камедыямі гэтага пісьменніка, але цяпер куды больш цікавіцца творчасцю сучасных аўтараў. Праўда, такой літаратурнай дасведчанасці Кацярыны Васільеўны ёсць простае тлумачэнне: яна працуе бібліятэкарам.
Сама вуліца Макаёнка па памерах невялікая. Іншыя яе жыхары, у большасці сваёй, ведаюць толькі пра тое, што яна названа ў гонар беларускага драматурга, а вось у якім стагоддзі жыў і тварыў пісьменнік, адказаць не здолелі.
Размешчаная непадалёк вуліца Петруся Броўкі, на якой стаіць інтэрнат універсітэта імя Ф. Скарыны, таксама не можа пахваліцца вялікай працягласцю. Праўда, тут ёсць шыкоўны каскад азёр, прыгажосць якога, сапраўды, настройвае на паэтычны лад. Сумна толькі, што жыхары вуліцы Броўкі таксама не бліснулі асаблівымі ведамі ў вобласці беларускай літаратуры. Вядома, усе апытаныя сказалі, што яна названа ў гонар беларускага паэта, але прыгадаць гады жыцця Броўкі ці працытаваць радок з любога яго верша так ніхто і не змог.
Большасць з тых, з кім атрымалася пагутарыць на вуліцы Якуба Коласа, адразу ж паведамлялі, што Колас — гэта псеўданім пісьменніка, але вось успомніць сапраўднае прозвішча класіка здолелі далёка не ўсе. Затое кожны другі жыхар гэтай вуліцы з лёгкасцю дэкламаваў радкі з паэмы “Новая зямля”: “Мой родны кут, як ты мне мiлы! Забыць цябе не маю сiлы!” Хвала школьнай праграме!
На вуліцы Максіма Багдановіча я зазірнула ў дзіцячы сад, выхавальнікі якога запэўнілі, што абавязкова знаёмяць дзяцей старэйшай групы з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і Багдановіча. На самой жа вуліцы адказы былі самыя розныя: знайшліся тыя, хто зусім не ведаў, хто такі Максім Багдановіч. Сярод тых, каму гэта прозвішча ўсё ж падалося знаёмым, адна жанчына ўпэўнена заявіла, што гэта паэт XV стагоддзя. Праўда, знайшоўся і самы вялікі знаўца айчыннай літаратуры — Уладзіслаў Лухт, які сходу назваў некалькі вядомых вершаў са зборніка Багдановіча “Вянок”, чым выклікаў маё шчырае захапленне.
Акрамя вышэйпералічаных, у Гомелі ёсць вуліцы Францыска Скарыны, Янкі Купалы і Івана Мележа, а таксама праезд і перавулак Якуба Коласа.
Анастасія ПІСЧАНКОВА
Фота Алега Белавусава
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



