З полымяным запалам

  • 1463
  • Тамара КРУЧЭНКА
Поделиться
“Гомельская літаратура мне дарагая і блізкая сэрцу”, — зазначыў на прэзентацыі восьмага нумара часопіса “Полымя” галоўны рэдактар выдання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Мікола Мятліцкі. На вечарыну, арганізаваную калектывам спецыялізаванай славянскай бібліятэкі, ён прыехаў з супрацоўнікам рэдакцыі, паэтам Рагнедам Малахоўскім. Адбылася шчырая размова аб шляхах развіцця роднай літаратуры, падтрымцы маладых талентаў, якімі багата Гомельшчына. Шчыра вітаў гасцей дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, старшыня таварыства Кірылы Тураўскага Валерый Сяліцкі. Сваімі развагамі пра сёлетнія кніжныя набыткі пісьменнікаў рэгіёна падзяліліся старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч, паэтэса Ніна Шклярава і іншыя творцы. Тамара КРУЧЭНКА
“Гомельская літаратура мне дарагая і блізкая сэрцу”, — зазначыў на прэзентацыі восьмага нумара часопіса “Полымя” галоўны рэдактар выдання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Мікола Мятліцкі. На вечарыну, арганізаваную калектывам спецыялізаванай славянскай бібліятэкі, ён прыехаў з супрацоўнікам рэдакцыі, паэтам Рагнедам Малахоўскім. Адбылася шчырая размова аб шляхах развіцця роднай літаратуры, падтрымцы маладых талентаў, якімі багата Гомельшчына. Шчыра вітаў гасцей дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, старшыня таварыства Кірылы Тураўскага Валерый Сяліцкі. Сваімі развагамі пра сёлетнія кніжныя набыткі пісьменнікаў рэгіёна падзяліліся старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч, паэтэса Ніна Шклярава і іншыя творцы.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей