А над бульбяным полем вісне туман як доля…

  • 2286
  • Гомельская правда
Поделиться
Бульбачка мая родная, страва народная! Ляжала ты ў барознах на палетках розных. Расла, моцы набіралася, да нас на стол збіралася. Ах, якія клубні! Зараз аблупім тоненькія шалупіны і ў чыгунок цябе кінем. Нальём вадзіцы, прысолім, і ў печы раздолле, кінуўшы крыху кропу. Варыся, родная!Бульбяны пах у хаце — сімвал твайго багацця, любы мой край беларускі. Гурочак хрумсне. Шкварачкі на патэльні дарэчы вельмі да нашай бульбачкі смачнай. Можна яечню засмажыць. Трошкі з бочкі капусты. На стале не пуста! Ды на вуголлі ў печы дранікі смажыць, дарэчы, ці бульбяную бабку, вожыкі і аладкі. Адчуванне дастатку!Дранічкі — смаката! Пах разбудзіў і ката —
DSC_1750_BБульбачка мая родная, страва народная! Ляжала ты ў барознах на палетках розных. Расла, моцы набіралася, да нас на стол збіралася. Ах, якія клубні! Зараз аблупім тоненькія шалупіны і ў чыгунок цябе кінем. Нальём вадзіцы, прысолім, і ў печы раздолле, кінуўшы крыху кропу. Варыся, родная!
Бульбяны пах у хаце — сімвал твайго багацця, любы мой край беларускі. Гурочак хрумсне. Шкварачкі на патэльні дарэчы вельмі да нашай бульбачкі смачнай. Можна яечню засмажыць. Трошкі з бочкі капусты. На стале не пуста! Ды на вуголлі ў печы дранікі смажыць, дарэчы, ці бульбяную бабку, вожыкі і аладкі. Адчуванне дастатку!
Дранічкі — смаката! Пах разбудзіў і ката — трэцца ля ног гаспадыні, пакуль яечня стыне.
А над бульбяным полем вісне туман як доля…

Гэты рыфмаваны абразок напісаўся сам сабою на Палессі, у вёсцы Засінцы Ельскага раёна, у доме даўняй маёй гераіні Ніны Худобенкі. Вось унесла яна ў хату кошык вырашчанай на ўласных палетках бульбачкі, парадавалася ёй як самаму дарагому скарбу. І стала з бульбы вожыкаў пекчы.
Для Ніны Іванаўны, былога агранома, якая каля 40 гадоў аддала роднай гаспадарцы, бульба і сапраўды ўяўляецца скарбам нацыянальным. Жанчына аддае перавагу гатунку “белыя росы”.
Прынамсі, у яе хаце ёсць і яшчэ не менш значны скарб — уласныя вышыванкі: ручнікі, посцілкі, абрусы. І калекцыя ікон. Сярод іх самы дарагі — Міколы Цудатворца.
…Б’ецца ў печы вогнішча, лашчыцца каля ног кот, а гаспадыня згадвае, як у галодным пасляваенным 1947 годзе на роднай Чарнігаўшчыне ледзь не загінула ад рук злодзеяў, што прыйшлі забраць апошняе. 7-гадовая дзяўчынка сядзела на печы, калі пачалі абстрэльваць хату. Прыпала да коміна, знерухомела. А дзед перад іконай Міколы Цудатворца шаптаў малітву…
Ці не таму зараз яе рукі самі выводзяць партрэты святых, а душа клапоціцца за ўсіх вяскоўцаў? Колькі год таму абралі Ніну Іванаўну старшынёй ветэранскай арганізацыі і старастай Засінцоў, звяртаюцца да яе за парадамі і дапамогай. Шчырая, адкрытая, гасцінная, яна здольная абагрэць і ўсяліць надзею, даць арыенцір тым, хто збіўся са шляху. А яшчэ рэцэпт не адзін падкажа,
як закансерваваць гародніну з грыбамі, зварыць духмянае варэнне, як з бульбы згатаваць такое… А самой жа Ніне Іванаўне самай смачнай і карыснай здаецца бульбачка, спечаная ў мундзірах, бульба пасляваеннага дзяцінства.

Тамара КРУЧЭНКА


Рэцэпт ад Ніны Худобенкі

Бульбяныя вожыкі

Ачысціць 5 — 6 бульбін, сцерці на бурачнай цёрцы. Разбіць два яйкі, дабавіць у бульбу. Усыпаць 2 — 3 сталовыя лыжкі мукі, крыху солі. Зляпіць вожыкі, абваляць іх у муцэ. Выклад-ваць на разагрэтую з алеем патэльню і пекчы да гатоўнасці. Падаваць можна
са смятанаю.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей