Ідуць дажджы, і сцюжа на душы
“Плача неба”,— гавораць у час дажджу. Сумна робіцца і людзям, асабліва калі слёзы льюцца з восеньскага неба, шэрага, нізкага, маркотнага. Адразу адчуваеш засмучэнне і шкадаванне, што ўсмешкі цёплага сонца не адораць радасцю да наступнага лета.Прырода шчыра надзяліла чалавека пачуццямі і адчуваннямі. А мова адлюстравала іх у разнастайных словах. Восеньскі змрочны пейзаж за вокнамі выклікае апавітыя журбою думкі. Здаецца, што непрыемныя дробязі ніколі не скончацца, згрызотныя турботы не паменшацца, адвечныя пакуты будуць слязіць вочы.Узнікае неадольнае жаданне спачуваць сабе, што нават выклікае агіду. Адны ў такім настроі плачуць у беспрасветным адчаі і безнадзейнай роспачы. Другія, поўныя нястрыманага гневу і абурэння ад бязвыхаднасці,
“Плача неба”,— гавораць у час дажджу. Сумна робіцца і людзям, асабліва калі слёзы льюцца з восеньскага неба, шэрага, нізкага, маркотнага. Адразу адчуваеш засмучэнне і шкадаванне, што ўсмешкі цёплага сонца не адораць радасцю да наступнага лета.Прырода шчыра надзяліла чалавека пачуццямі і адчуваннямі. А мова адлюстравала іх у разнастайных словах.
Восеньскі змрочны пейзаж за вокнамі выклікае апавітыя журбою думкі. Здаецца, што непрыемныя дробязі ніколі не скончацца, згрызотныя турботы не паменшацца, адвечныя пакуты будуць слязіць вочы.
Узнікае неадольнае жаданне спачуваць сабе, што нават выклікае агіду. Адны ў такім настроі плачуць у беспрасветным адчаі і безнадзейнай роспачы. Другія, поўныя нястрыманага гневу і абурэння ад бязвыхаднасці, выліваюць сваю злосць і раздражненне на блізкіх людзей…
Мова, як тонкі псіхолаг, заўважае самыя нязначныя змены ў настроі. Бесклапотны сум, смутак ці самота перарастаюць у адчайную, балючую тугу, скруху ці маркоту. Або яшчэ глыбей зацягваюць у бясконцую невыносную журбу-журботу.
Ганіце прэч змрочны і пануры настрой, станьце для родных ветлівым сонцам, што парве на кавалкі непрыязныя хмары жалю і тугі. Дарыце людзям святло сваёй усмешкі!
Алена МАРТЫНЕНКА
Кактэйль для настрою
Каб добры атрымаць настрой,
Зрабіце радасны напой:
Кубак са смехам вазьміце,
Гумару, жартаў даліце.
Пасыпце драбніцай натхнення,
Пяшчотнага ўліце варэння.
Дадайце рытмаў музычных
І кропельку словаў лірычных.
Для смаку дабаўце ўсмешку
І выпіце ўсё ўперамешку!
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



