Аб лёсах беларускіх жанчын, свяшчэннікаў і дзейнасці праваслаўнай царквы

  • 2254
  • Гомельская правда
Поделиться
Аб лёсах беларускіх жанчын, свяшчэннікаў і дзейнасці праваслаўнай царквы ў час Вялікай Айчыннай вайны вялася размова на раённай навукова-гістарычнай канферэнцыі, якая прайшла на базе дзіцячага садка-сярэдняй школы №23 горада Гомеля. Сустрэча была прымеркавана да 70-годдзя вызвалення Гомеля і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў, гомельскай епархіі, а таксама намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Чыгуначнага раёна Гомеля. Ганаровым госцем сустрэчы стаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Удзельнікі навукова-гістарычнай канферэнцыі даведаліся аб лёсах жыхароў Гомельшчыны ў час вайны, аб тым, якой дзейнасцю займалася царква і яе служыцелі. Падчас раённага мерапрыемства прысутныя пачулі
Аб лёсах беларускіх жанчын, свяшчэннікаў і дзейнасці праваслаўнай царквы ў час Вялікай Айчыннай вайны вялася размова на раённай навукова-гістарычнай канферэнцыі, якая прайшла на базе дзіцячага садка-сярэдняй школы №23 горада Гомеля. Сустрэча была прымеркавана да 70-годдзя вызвалення Гомеля і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў, гомельскай епархіі, а таксама намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Чыгуначнага раёна Гомеля. Ганаровым госцем сустрэчы стаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Удзельнікі навукова-гістарычнай канферэнцыі даведаліся аб лёсах жыхароў Гомельшчыны ў час вайны, аб тым, якой дзейнасцю займалася царква і яе служыцелі. Падчас раённага мерапрыемства прысутныя пачулі выступленне загадчыцы аддзела абслугоўвання вучняў 1-5 класаў абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна Наталлі Нікіцінай аб жанчынах на вайне. Яна расказала ўдзельнікам сустрэчы пра нашу зямлячку, ваенную летчыцу Галіну Дакутовіч, якая загінула ў 1943 годзе пры выкананні баявога задання. Цікавым і займальным стаў расказ аб беларускай гераіні з Полацку, старшыні медыцынскай службы Зінаідзе Тусналобавай-Марчанка.  

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей