Вандроўка дзясятая: Жалезнікі
Вёска, яе хаатычна раскіданыя хаты, як бы выбіраюцца з нізіны Бесядзі на ўзгорак. На шэрагу цагляных будынкаў, зруйнаваных прыродай і чалавекам, новыя дахі для зрубаў. Падумалася: бы пасля вайны адбудоўваецца вёска пасля страшэннай тэхнагеннай катастрофы дваццатага стагоддзя.
Недалёка адсюль — Свяцілавічы. Згодна з картай шчыльнасці забруджвання цэзіем-137, датаванай студзенем 1991 года, яна складала тут 15 — 40 кюры на квадратны кіламетр. Але ж у асобных месцах і 100 дасягала… Праз дзесяцігоддзе пасля бяды вёска гэтая адносілася да населеных пунктаў з правам на адсяленне.
Карэнны жыхар Міхась Гатальскі, які нікуды не з’язджаў з Жалезнікаў пасля трагедыі на ЧАЭС, адзначыў, што вёска спаконвечна
Вёска, яе хаатычна раскіданыя хаты, як бы выбіраюцца з нізіны Бесядзі на ўзгорак. На шэрагу цагляных будынкаў, зруйнаваных прыродай і чалавекам, новыя дахі для зрубаў. Падумалася: бы пасля вайны адбудоўваецца вёска пасля страшэннай тэхнагеннай катастрофы дваццатага стагоддзя.
Недалёка адсюль — Свяцілавічы. Згодна з картай шчыльнасці забруджвання цэзіем-137, датаванай студзенем 1991 года, яна складала тут 15 — 40 кюры на квадратны кіламетр. Але ж у асобных месцах і 100 дасягала… Праз дзесяцігоддзе пасля бяды вёска гэтая адносілася да населеных пунктаў з правам на адсяленне.
Карэнны жыхар Міхась Гатальскі, які нікуды не з’язджаў з Жалезнікаў пасля трагедыі на ЧАЭС, адзначыў, што вёска спаконвечна славілася сваімі цеслярамі, майстрамі будаўнічых спраў. Нездарма і назва ў яе такая стойкая: попел радыяцыі не пужае! Ды штось не бачна на вуліцах мясцовых жыхароў. Толькі то тут, то там, быццам прывід, з’явіцца бабуля з торбай у руках. Нібыта перасяленка, якая толькі што вярнулася ў родны кут…
Пры ўездзе ў Жалезнікі адкрываецца панарама меліярацыйных работ. Абапал дарогі раскінуліся штучныя азёры, выкапаныя тэхнікай і спецыялістамі Веткаўскай ПМС. Іх чатыры, два ўжо зарыблены шчупаком, таўсталобікам, акунём, карпам. Кідаюцца ў вочы новыя купальні, альтанкі, мосцікі. Усё робіцца якасна, надзейна, па-гаспадарску. Высветлілася, што работы заказаны ўраджэнцамі Жалезнікаў, а цяпер прадстаўнікамі маскоўскага бізнесу — братамі Караткевічамі. Яны дбаюць пра адраджэнне роднага кутка, плануюць часта бываць тут. Пабудавалі сабе катэджы. І нярэдка прыязджаюць, найбольш Сяргей. Дзякуючы яго клопату адноўлена ў вёсцы Нікольская царква, у якую з’язджаюцца на службу веруючыя не толькі з бліжэйшых населеных пунктаў Гомельшчыны, а і з Расіі. Цікава, што шэраг святынь гэтаму праваслаўнаму храму перадалі прадстаўнікі рода Караткевічаў, якія нават у самыя складаныя гістарычныя перыяды зберагалі веру.
У доме Алены Саўчанкі, роднай цёткі братоў Караткевічаў, ёсць малітвенны куток з абразамі. Але галоўнае, безумоўна, што ў душы гэтай жанчыны жыве боская ласка, дабрыня да ўсяго, што акружае.
Маналог Алены Саўчанкі:
— Бацька мой Сяргей Яфімавіч скончыў чатыры класы царкоўна-прыхадской школы, быў выдатным майстрам-кавалём. Шмат чытаў. Мама Марыя Андрэеўна цудоўна шыла, ткала, вышывала. Скацёрку яе работы захоўваю вельмі прыгожую, накрываю на стол у вялікія святы.
Старажылы расказвалі, што колісь вельмі хварэлі тут у нас людзі. Усёй вёскай купілі ікону Усіх смуткуючых радасць. Зрабілі з ёй хросны ход і перасталі хварэць. Мне можа гадоў шэсць было, як мама заказала ікону Успення Прасвятой Багародзіцы ў Стаўбуне і хадзіла за ёй. Памятаю, як у нас дома спраўлялі вячэру і маліліся. Як ішлі да нас першы раз людзі, бацька ўпаў на калені і ўсім казаў: “Дабро пажалаваць у маю хату!”

Браты Караткевічы паклапаціліся пра аднаўленне вадаправода ў вёсцы, падключэнне ва ўсе домаўладанні пажарных апавяшчальнікаў. І ў іх яшчэ шмат планаў па адраджэнню вёскі.
З думкай пра зямлю…
Дзмітрый, сын Алены Сяргееўны, таксама дбае пра адраджэнне родных Жалезнікаў. Застаўся ў вёсцы. У мінулым годзе падаў дакументы на фермерскую гаспадарку “Савченко Д. В.” Ды не паспеў за тры месяцы пусціць у справу выдаткаваную субсідыю, бо доўга афармлялі зямлю. З намі пачынаючы фермер падзяліўся набалелым: “Пайшоў другім заходам. Уступіў у асацыяцыю фермераў у Гомелі, заплаціў усе ўзносы. Паабяцалі даць трактар у лізінг. Каб купіць насенне, прадаў уласную легкавую машыну. А тут аказваецца замест 50 плануемых трактароў выдзяляюць 10. Патэлефанавалі і паведамілі, што мне акурат і не хапае. Сяўба пачынаецца. Як быць? Пра крэдыт ужо маўчу. Хаця б трактар…”
…І пра вечнае
На дзіва сонечны красавіцкі дзень спрыяў яшчэ большаму бляску званоў Нікольскага храма. У ім і сапраўды адчуваеш засяроджанасць і спакой, тут можна сканцэнтравацца на галоўным, думаць пра вечнае. Храм быў асвечаны да 20-годдзя чарнобыльскай трагедыі. Распісаны ён мастаком з Сергіева Пасада Вячаславам Амельчанкам вясновымі фарбамі, якія ўсяляюць радасць і любоў да жыцця.
Нам пашчасціла сустрэцца са святаром айцом Сергіем, які пяць гадоў служыць тут. Выпускнік марской акадэміі ў Адэсе, ён, увераваўшы ў Госпада, быў паслушнікам у Пачаеўскай лаўры, скончыў Маскоўскую семінарыю. З матушкай сваёю пазнаёміўся на клірасе ў Сергіевым Пасадзе. Зараз яны выхоўваюць траіх дзетак. “Божья воля была сюда поехать. Недалеко проживают родители матушки. Родителей надо навещать, заботиться о них, — так сказаў святар пра свой выбар. — Призываю людей больше о вечности задумываться. Многие о земном беспокоятся, забывают о своих грехах. Господь вездесущий и везде людям помогает, лишь бы они Бога слушались, любили, почитали. У нас в церкви есть выражение: “Не мешай Богу тебя спасти…” Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



