Чысты мёд і новы дом
Брагінскі раён з рабочай паездкай наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін.
У першую чаргу яго сустракалі на новабудоўлі — у Камарыне ўзводзіцца новы васьмікватэрны дом, куды будуць пераселены сем’і з аварыйнага жылля. Непасрэдна на пляцоўцы, дзе закладваецца падмурак, абмяркоўваліся цэны ў будаўніцтве, імпартазамяшчэнне. Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што павінны выкарыстоўвацца матэрыялы і сыравіна айчыннай вытворчасці, а камплектуючыя — імпартныя толькі ў тым выпадку, калі ім няма аналагаў у Беларусі. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ятчанка адзначыў, што мясцовая МПМК-91 пры той жа колькасці працуючых выконвае значна большыя аб’ёмы работ, чым раней, прытым, больш якасна. Вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці.
На ўчастку Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

На ўчастку Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка дырэктар Пётр Кудан расказваў аб перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны, якая нарыхтоўваецца на забруджаных тэрыторыях. Займаюцца тут таксама конегадоўляй, пчалярствам. Пры вытворчасці мёду не зафіксавана ні аднаго выпадку перабольшвання ўтрымання радыёнуклідаў, прадукцыя адпавядае нормам РДУ.
У кацельні КЖУП “Брагінскае” былі разгледжаны пытанні пераводу аналагічных аб’ектаў на мясцовыя віды паліва. Тут выкарыстоўваюць драўляную трэску. Гэта дае эканамічны эфект, дарагі газ ідзе на ацяпленне толькі ў выпадку моцных маразоў. Ёсць і рэзервы: калі не закупляць паліва ў лясгасе, вырабляць самім, то замест 74 тысяч рублёў за кубічны метр яно будзе каштаваць 48 — 50 тысяч.
— Я не пабачыў тут сумных твараў ці нейкай разгубленасці. Раён мэтанакіравана развіваецца. Можна зрабіць выснову, што нездарма за гэты час на ўсе мерапрыемствы, звязаныя з ліквідацыяй вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у рэспубліцы затрачана 280 мільярдаў долараў, — адзначыў віцэ-прэм’ер. — Патрэбна і далей працаваць так, каб забяспечыць стабільную будучыню гэтых рэгіёнаў.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089