Экалагічны гумар на сур’ёзную тэму

  • 3600
  • Гомельская правда
Поделиться
Крэатыўная рэклама, ініцыяваная Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з'явілася ў Гомелі на праспекце Касманаўтаў. Яркі малюнак у спалучэнні з іранічным слоганам на беларускай мове не пакіне абыякавымі ні пешаходаў, ні кіроўцаў, якім яна адрасавана. — Да нас звярнуўся абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з просьбай размясціць сацыяльную рэкламу на экалагічную тэму, якая была нам прадстаўлена ў 12 розных плакатах. Што тычыцца рэкламы пра шкоду паркоўкі на газонах, то ў такім выкананні яна паступіла да нас у адзінкавым экземпляры, — паведаміў "ГП" начальнік аддзела вонкавай рэкламы Гомельскага гарадскога інфармацыйнага цэнтра Аляксей Тарасаў. У фірме "Рэліс", якая здае ў
Крэатыўная рэклама, ініцыяваная Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з'явілася ў Гомелі на праспекце Касманаўтаў. Яркі малюнак у спалучэнні з іранічным слоганам на беларускай мове не пакіне абыякавымі ні пешаходаў, ні кіроўцаў, якім яна адрасавана. — Да нас звярнуўся абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з просьбай размясціць сацыяльную рэкламу на экалагічную тэму, якая была нам прадстаўлена ў 12 розных плакатах. Што тычыцца рэкламы пра шкоду паркоўкі на газонах, то ў такім выкананні яна паступіла да нас у адзінкавым экземпляры, — паведаміў "ГП" начальнік аддзела вонкавай рэкламы Гомельскага гарадскога інфармацыйнага цэнтра Аляксей Тарасаў. У фірме "Рэліс", якая здае ў арэнду білборды і займаецца размяшчэннем на іх рэкламы, паведамілі, што гэты плакат будзе радаваць жыхароў горада на працягу года. Прычым, згодна з бягучым графікам, яго можна будзе бачыць і на білбордах іншых раёнаў Гомеля.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей