Вандроўка дзявятая: Азершчына
Паэтычная назва, згадзіцеся. Вымаўляеш “Азершчына” і ўяўляеш сподачкі азярын, што ўзіраюцца ў неба з аксаміту мурожных траў. І сапраўды, як расказваюць мясцовыя жыхары, азярын тут багата, а самае вялікае называюць Святым. Ды не толькі імі славіцца Азершчына, што ў Рэчыцкім раёне.
Недалёка ад вёскі, якая выглядае вельмі сучасна і больш нагадвае пасёлак, — лес. У гэтых ваколіцах, як сведчаць гісторыкі, у 1709 годзе быў бой паміж войскамі Пятра I і шведскага караля Карла XII. Старэйшыя жыхары вёскі і сёння раскажуць вам легенду ці то быль: шведы карэту, набітую грашыма, кінулі ў вельмі глыбокі калодзеж і засыпалі. Быццам на пачатку 20-га стагоддзя

Заснеженный, уютный, милый Мой город над уснувшею рекой Раскрыл устало перекрестки-крылья И нежно обнял нас, даря покой…— І цяпер, калі надыдзе самотная хвіліна, саджуся і занатоўваю тое, што дыктуе сэрца, — дзеліцца былая настаўніца. — Калі выйшла на пенсію, пакутавала ад недахопу зносін. Але ж пайшла ў “Жывіцу”, а там нельга не натхніцца! Многія яе выхаванцы абралі прафесію сваёй любімай настаўніцы, працуюць у школах рэспублікі, двое ў роднай Азершчынскай школе. Але галоўнае, вядома ж, што ў большасці дзяцей Валянціне Карчэўскай удалося прабудзіць цікавасць да чытання, да мастацкай літаратуры. — Зараз многае змянілася ў школе. Настаўніку не лішне прайсці бухгалтарскія курсы, каб выводзіць каэфіцыенты паспяховасці, — дзеліцца Валянціна Аляксееўна. Цікава, што лёс былой настаўніцы ў нечым таксама нагадвае дзекабрысцкі. У час сталыпінскай рэформы яе дзядулю-беларуса прывезлі як перасяленца на пустуючыя землі ў тайзе. Карані маці Валянціны з вёсачкі Сівенка Веткаўскага раёна, бацькі — з Магілёўшчыны. Склалася так, што замужжа вярнула жанчыну на зямлю продкаў, у Беларусь. Тут выраслі сыны, становяцца на ногі ўнукі. І для Валянціны Аляксееўны ўжо ніколькі не складана напісаць верш па-беларуску. Відаць, жыве адчуванне сваёй мовы на генетычным узроўні. — Неяк унук папрасіў: бабуля, дапамажы скласці чатыры радочкі. Напісала яму, а потым і прадоўжыць іх вырашыла:
Схілілась бярозка над рэчкай, І голькі ў вадзічцы купае, Зязюля ў блізкім лясочку Нібыта кагосьці гукае… Гукае цябе, маё шчасце, Не ведаю, дзе ты прапала? Так хутка і так непрыкметна Спякотнае лета растала. І восень ужо на парозе Дажджом твар зямлі амывае, І дзе той каханы, адзіны, Жаночае сэрца не знае…Удзельнікі “Жывіцы” і сёння згадваюць вечарыну “Красною кистью рябина зажглась”, прысвечаную творчасці вялікай рускай паэтэсы Марыны Цвятаевай, якую правяла былая настаўніца. Не, не бывае былых настаўнікаў, яны працягваюць несці святло сваіх ведаў у любым узросце… Кватэра Валянціны Карчэўскай выглядае зараз бы музей творчасці. Справа ў тым, што займаецца жанчына не толькі вершаскладаннем, але і вышываннем. І так здорава атрымліваюцца ў настаўніцы абразы святых, і абразкі азершчынскіх ваколіц, што работы яе ўпрыгожваюць выставы самых розных узроўняў, радавалі вока высокіх гасцей і на “Дажынках” у Рэчыцы… “Кто к нам ходит на “Живицу”, продолжает молодиться”, — як дэвіз клуба прадэкламавала яшчэ адна азершчынка Валянціна Жаўцілава, якую стрэлі на вуліцы з рызеншнаўцэрам. Аказалася, што жанчына гэта не толькі жывёлін любіць, яна не менш апантаная творчасцю, чым папярэдніца. І высветлілася, што Валянціна Савельеўна таксама расіянка, з Навазыбкава. Ды на рэчыцкай зямлі ёю ўпісаны цікавыя старонкі біяграфіі. Менавіта яна стаяла ля вытокаў стварэння першага ў Беларусі ляснога музея. — А пачалося ўсё з экспаната, які падараваў мне адзін ляснік. Гэта быў значок, які гэтыя спецыялісты насілі да вайны, — дзеліцца мая суразмоўца. — Так я пачала збіраць усё, што тычылася лесу. І музей атрымаўся, у якім прасочваецца шлях лясной гаспадаркі ў розныя часіны. На экскурсіі столькі людзей да нас завітвала! Я рада, што музей жыве. Валянціну Савельеўну ў Азершчыну з Рэчыцы прывёў абмен кватэрамі з дзецьмі. Але і зараз яна актыўна наведвае хор ветэранаў вайны і працы ў райцэнтры, з’яўляецца там старшынёй савета. Ды і ў “Жывіцы” у яе самае пачэснае месца. Яшчэ зусім нядаўна спяшаўся ў клуб разам з ёй Генадзь Піліпавіч Ясенка, з якім сыйшліся ў сталым узросце, каб разам крочыць па жыцці. Як спяваў гэты чалавек! Не так даўно раптоўна памёр Генадзь Піліпавіч, літаральна спяшаючыся на чарговую рэпетыцыю… Савельеўна не апусціла рукі, яшчэ актыўней горнецца да людзей, да “Жывіцы”. Яна цудоўна музыцыруе на піяніна, майстар выпечкі, добра вышывае і вяжа. Піша байкі, вершы. Что такое “Живица”?
То смола, что из раны сосны сочится. Что такое “Живица”? То родник, что водой ключевою струится…— Мы можам сабрацца ў любы дзень, пагаманіць, вершы пачытаць, пачаёўнічаць. Чалавеку ва ўзросце і трэба быць між людзей, а як жа ж, — дзеліцца Жаўцілава. — Людміла Грызунова нас аб’ядноўвае як прыцягальны магніт, адзін перад адным стараемся ствараць штось сваё, непаўторнае. Народныя святы ладзім. І не толькі. Былі ў нас і бульбянае, і грыбное. Дарэчы, пахвалюся: абрана грыбной каралевай.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



