З людзьмі і для людзей
- 2417
- Дзяніс Іваноў, загадчык аддзела экалогіі, краязнаўства і інтэрнэт-рэсурсаў “Новага Палесся”
11 сакавіка афіцыйны друкаваны орган Жыткавіцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў — газета “Новае Палессе” — адзначыць 80-гадовы юбілей.
“Прымежны камунар” — так на заранку свайго заснавання, у 1931 годзе, называлася жыткавіцкая раёнка. Непадалёк па Случы — тэрыторыя Польшчы. Блізкасць дзяржаўнай мяжы адбілася на змесце раённай газеты, якая выходзіла раз у пяць дзён. У 1939 годзе, пасля аб’яднання Беларусі з заходняй часткай, яна атрымала назву “Ленінскі шлях”. А “Новым Палессем” са статусам міжраённай стала ў красавіку 1962-га.
Гісторыя краіны адлюстравалася ў яе назвах, якія змяняліся на працягу доўгіх гадоў, але ж мэта газеты заставалася нязменнай — аб’ектыўна несці навіны ў кожную хату,
11 сакавіка афіцыйны друкаваны орган Жыткавіцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў — газета “Новае Палессе” — адзначыць 80-гадовы юбілей.
“Прымежны камунар” — так на заранку свайго заснавання, у 1931 годзе, называлася жыткавіцкая раёнка. Непадалёк па Случы — тэрыторыя Польшчы. Блізкасць дзяржаўнай мяжы адбілася на змесце раённай газеты, якая выходзіла раз у пяць дзён. У 1939 годзе, пасля аб’яднання Беларусі з заходняй часткай, яна атрымала назву “Ленінскі шлях”. А “Новым Палессем” са статусам міжраённай стала ў красавіку 1962-га.
Гісторыя краіны адлюстравалася ў яе назвах, якія змяняліся на працягу доўгіх гадоў, але ж мэта газеты заставалася нязменнай — аб’ектыўна несці навіны ў кожную хату, дапамагаць чытачу ў вырашэнні самых розных сацыяльна-бытавых пытанняў.
Цэлыя пакаленні журналістаў штодзённай працай стваралі рэпутацыю выдання. Газета стала для іх выдатнай школай, якая дала пуцёўку ў жыццё, навучыла прафесійнаму майстэрству і адказнасці за кожнае друкаванае слова. Тут пачыналі свой творчы шлях вядомыя журналісты Васіль Феранц, Міхаіл Хільман, Мікалай Чэчка. Можна сказаць, цэлыя журналісцкія дынастыі выхавала наша газета: Віктар Лоўгач, ветэран перыядычнага друку, 28 гадоў адпрацаваў кіраўніком акцябрскай райгазеты, Мікалай Лоўгач працуе адказным сакратаром ў акцябрскай раёнцы, а Віктар Лоўгач — вядучы супрацоўнік Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Свае першыя творы ў “Новым Палессі” друкавалі пісьменнікі Мікола Гамолка, Галіна Дашкевіч, Ніна Аксёнчык…
Сёння ў рэдакцыі газеты “Новае Палессе” падабраўся малады крэатыўны калектыў, якім кіруе публіцыст і празаік, выдатнік друку Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. З году ў год расце творчы патэнцыял журналістаў Сяргея Кулакевіча, Сяргея Белкі, Святланы Севасцьянавай, Аляксандра Кіцуры, радыёжурналіста Святланы Шакалян. Выданне паспяхова працягвае традыцыі сваіх папярэднікаў, цвёрда трымае руку на пульсе часу. Варта яшчэ дадаць, што да свайго юбілею рэдакцыйны калектыў выдаў кнігу “Глыбокія карані: ад “Прымежнага камунара” да “Новага Палесся”, у якой пададзена гісторыя газеты і фоталетапіс сённяшняга жыцця Жыткаўшчыны.
***
Сакратарыят абласной журналісцкай арганізацыі шчыра віншуе калектыў райгазеты “Новае Палессе” з юбілеем раёнкі і жадае творчага натхнення, дабрабыту і ўдзячных чытачоў. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



